Прэзентацыя дзейнасці арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна “Багацце краіны- у руках чалавека” адбылася ў Вялікай Бераставіцы

День Независимости Лента новостей Общество

Святкаванне Дня Незалежнасці з гарадской плошчы перамясцілася ў сквер імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы. Тут пад акампанемент мелодый народнага інструментальнага ансамбля “Верасок” настаўнікаў Пагранічнага філіяла дзяржаўнай установы адукацыі “Бераставіцкая дзіцячая музычная школа” арганізацыі і ўстановы раёна прадставілі прэзентацыю дзейнасці “Багацце краіны – у руках чалавека”.

Кожная ўстанова на выставе адлюстравала вынікі сваёй працы, жыцце калектыва, асобныя рэкламавалі свае паслугі, а самым цікаўным наведвальнікам уручалі памяткі і сувеніры.Сельгаспрадпрыемствы прывезлі ўзоры сваёй прадукцыі, а на пляцоўцы вытворчага цэха “Бераставіца”ААТ “Малочны мір” адбылася дэгустацыя прадукцыі- тут частавалі гасцей і жыхароў паселка разнастайнымі гатункамі сыра.

Супрацоўнікі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці запрасілі гасцей свята на майстар-клас па развучванню народных танцаў.

Вольга Беляня, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *