У кожнай з гаспадарак раёна ёсць людзі, паважаныя ў калектыве. І асабліва прыемна, калі добрую рэпутацыю за-служыць нехта малады. У СВК “Алекшыцы” такіх працаўнікоў нямала.
Зваршчык Віктар Дземідовіч (на здымку) закончыў Бераставіцкае ДПТВ-194. У СВК “Алекшыцы” працуе два гады. “Замацаваўся” тут, іншага месца працы для сябе не жадае. У прафесійна-тэхнічным вучылішчы майстрам вытворчага навучання ў яго быў Юрый Генадзьевіч Яскулд. Менавіта пад кіраўніцтвам вопытнага педагога і прафесіянала хлопец многаму навучыўся. У сельгаскааператыве яму таксама пашанцавала на добразычлівых лю-дзей. Яны дапамаглі яму авалодаць навыкамі прафесіі.
Рамонт тэхнікі Віктар выконвае акуратна. Зварачныя работы не кожнаму “па плячу”. Гэта тонкая справа, і яна па-трабуе цярпення і ўважлівасці. Калегі па працы шмат паказвалі і падказвалі хлопцу, як яе выканаць лаўчэй. Нядаўна Віктар рамантаваў раздатчык кармоў “Мармікс”, барану, раскідальнік мінеральных угнаенняў, металічныя вароты. Усё стараўся зрабіць як мага лепш. Настрой у хлопца добры – адчувае ад добра выкананай справы сапраўд-нае задавальненне.
А Сяргей Дзядовіч (на здымку) – механізатар. Працуе ў СВК “Алекшыцы” таксама два гады. Прафесію сваю любіць, таму і давяраюць яму імпартную тэхніку. Нядаўна ён ўносіў мінеральныя ўгнаенні пад цукровыя буракі і кукурузу. Працаваў на трактары МТЗ са спаранымі коламі на вільготных участках. Работа выконвалася заўсёды якасна.
Рубрыку Аграрны праект падрыхтавала Ніна НаддэНаддэ