Прыйшла пара пераабуваць шыны

Лента новостей

А зрабіць гэта сёлета ў раённым цэнтры аказалася прасцей, чым у пачатку “пікавага” мінулагодняга сезона, калі абодва пункты шынамантажу, і ў тагачасным райспажыўтаварыстве, і ў райбыткамбінаце функцыянавалі толькі ў рабочыя дні. Цяпер рэжым працы ў быткамбінаце змянілі, а, дакладней, зрабілі больш зручным для кліентаў. І многія адразу скарысталіся такой магчымасцю. У суботу невялікая пляцоўка перад пунктам шынамантажу тут не пуставала. Адна за адной пад’язджалі легкавушкі, каб падрыхтавацца да зімы. Даўно прайшлі ўжо тыя часы, калі на адных і тых самых колах ездзілі і летам, і зімой. Сёння пры значна большых інтэнсіўнасці і хуткасці руху пытанні бяспекі вельмі актуальныя, і, мабыць, кожны разумее, што толькі добрыя зімовыя шыны дапамогуць максімальна пасадзейнічаць упэўненай яздзе па слізкай дарозе. Што датычыць цэн на паслугі шынамантажнага пункта, дык яны, як і ўсюды цяпер, крыху “кусаюцца”. Балансіроўка толькі аднаго кола абыходзіцца больш чым у восем тысяч. Але, як кажуць, у народзе: любіш катацца – любі і саначкі вазіць.
Сяргей ХІЛЮТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *