Пра помнікі мінулага–у новай кнізе

Лента новостей

Нядаўна на Бераставіччыне пабываў выкладчык Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя Максіма Танка, доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Тарасавіч Федарук. Навуковец прыязджаў па матэрыял для сваёй будучай гістарычнай кнігі пад назвай “Сядзібы і паркі Гарадзеншчыны”. Анатоль Тарасавіч, дарэчы, некалькі гадоў таму падрыхтаваў і выдаў вялікія, вельмі цікавыя работы “Сядзібы Берасцейшчыны” і “Сядзібы Міншчыны”, за якія атрымаў прэзідэнцкую прэмію “За духоўнае адраджэнне”. Падчас збору матэрыялаў мінскі гісторык сустрэўся з мясцовым краязнаўцам, метадыстам па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны РМЦ НТ М.І.Пацэнкам. Адбыўся абмен гістарычнымі звесткамі і архіўнымі фотаздымкамі. Гісторыкі наведалі шэраг мясцін на Бераставіччыне, дзе ў тым ці іншым стане захаваліся рэшткі панскіх сядзіб і маёнткаў. Вынікі гэтай творчай, даследчай паездкі А.Т.Федарука—яго чарговую кнігу—як мяркуецца, можна чакаць ужо сёлета.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *