У СВК “Малабераставіцкі элітгас” шмат жанчын, якія сваёй сумленнай працай умацоўваюць агульны дабрабыт гаспадаркі. Жывёлавод Вольга Сідаровіч мае стаж работы ўжо больш за 16 гадоў, а 12 з іх адпрацавала даяркай. Яна лічыць, што з жывёлай можа працаваць толькі добры і спагадлівы чалавек, тады і вынікі будуць радаваць. Жанчына заслужыла шчырую павагу сярод працаўнікоў малочнатаварнай фермы “Малая Бераставіца”, з якімі працуе побач. Менавіта дзякуючы такім людзям, сельгаскааператыў можа рабіць стаўку на далейшае развіццё малочнай галіны.
Тэкст і фота
Ніны Наддэ