З 10 па 16 чэрвеня ў рамках прафілактычнай акцыі “Прышпіліся!” Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца комплекс мерапрыемстваў. Як паведаміў старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ Бераставіцкага райвыканкама Віктар Котаў, мерапрыемствы праводзяцца ў мэтах зніжэння цяжкасці вынікаў дарожна-транспартных выпадкаў, а таксама ўмацавання транспартнай дысцыпліны сярод удзельнікаў дарожнага руху.
Дарэчы, Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за кіраванне транспартным сродкам вадзіцелям, не прышпіленым рамянём бяспекі, а таксама за перавозку пасажыраў, не прышпіленых рамянямі бяспекі, згодна з артыкулам 18.12 ч.4 КаАП Рэспублікі Беларусь, прыйдзецца заплаціць адміністрацыйны штраф памерам да 1 базавай велічыні. Тыя ж дзеянні, паўторна ўчыненыя на працягу года, караюцца адміністрацыйным штрафам у памеры ад 2 да 5 базавых велічынь.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ