Прафесійнае самаўдасканаленне педагогаў Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы

Лента новостей

Неад’емнай часткай бесперапыннай адукацыі педагогаў з’яўляецца метадычная работа. Ва ўстанове адукацыі “Макараўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа” на працягу навучальнага года ствараюцца ўмовы для прафесійнага росту і актывізацыі творчага патэнцыялу педагогаў. У дапамогу настаўнікам  прапануецца інфармацыя  па правядзенні вучэбных і факультатыўных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў і арганізацыі алімпіяднага руху. У метадычным кабінеце сабраны матэрыялы з вопыту работы педагогаў, вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства, змешчаны памяткі па актуальных пытаннях адукацыйнага працэсу. Не застаюцца без увагі і маладыя спецыялісты, якія могуць азнаёміцца з метадычнымі рэкамендацыямі і матэрыяламі для маладога настаўніка.

Ва ўстанове дзейнічаюць школьныя  метадычныя фарміраванні. Так, у снежні  былі праведзены  пасяджэнні метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі (кіраўнік У.Р.Саўко), настаўнікаў  гуманітарнага цыкла (кіраўнік Л.А.Аўдзей) і настаўнікаў-прадметнікаў (кіраўнік К.Г.Сарасек). Настаўнікі пачатковых класаў і выхавальнікі наведалі ўрок матэматыкі ў 1-ым класе “Састаў ліку 9” (настаўнік Г.В. Бароўская)  і абмеркавалі пытанні выкарыстання здароўезберагальных тэхналогій ў навучанні дзяцей. Гуманітарыі пад кіраўніцтвам Л.А. Аўдзей і з дапамогай псіхолага М.В. Чушэль вырашалі, як   стварыць  для школьнікаў сітуацыю поспеху на ўроку  і павысіць іх матывацыю да навучання. Настаўнікі-прадметнікі  паглядзелі на прыкладзе ўрока матэматыкі ў 9 класе “Рашэнне трохвугольнікаў” (настаўнік К.Г.Сарасек), як  на практыцы выкарыстоўваюцца праблемна-пошукавыя метады работы на сучасным уроку.

На пасяджэннях, прысвечаных розным напрамкам работы, распрацоўваюцца канкрэтныя метадычныя прадукты (памяткі, алгарытмы, тэхналагічныя карты). Перавага аддаецца актыўным формам навучання.

Святлана Мазавецкая, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Макараўскага ясляў-сада– сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *