2 чэрвеня на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера “Бераставіцкі” праходзіў 2 турнір добраахвотных пажарных дружын раёна па пажарна-выратавальным спорце. Ён мае на мэце папулярызацыю і далейшае развіццё дзейнасці гэтых пазаштатных фарміраванняў. Праходзіў турнір у два этапы: пажарная эстафета і баявое разгортванне з падачай вады ад ўстаноўленай на пажарным вадаёме мотапомпы. Галоўны крытэрый, па якім ацэньвалася дзейнасць дружын – затрата на этапах як мага менш часу. У час баявога разгортвання найлепш паказалі сябе дабраахвотныя пажарныя дружыны РУСП “Масаляны”, ААТ “Бераставіцкая ПМК-141”, СВК “Макараўцы”. На другім этапе перамаглі дружыны РУСП “Масаляны”, СВК імя Варанецкага і “Пархімаўцы. А ў выніку пераможцай турніру стала добраахвотная пажарная дружына РУСП “Масаляны”. Другое месца – у дружыны СВК “Пархімаўцы”, трэцяе – у дружыны СВП “АграМір”. Старшыня райвыканкама Антон Кулісевіч узнагародзіў пераможцаў і прызёраў турніру граматамі раёнага выканаўчага камітэта.
Марыя Драпеза