Адбылася чацвёртая сесія Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў. У яе рабоце прымалі ўдзел старшыня, намеснікі старшыні, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання раёна.
Разгледжана пытанне аб стане і мерах па паляпшэнні работы гандлёвага і бытавога абслугоўвання насельніцтва раёна. З дакладам выступіла намеснік старшыні райвыканкама Н.Г.Мікульчык.
У абмеркаванні прынялі ўдзел А.М.Галавач, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія п.Пагранічны”, дэпутат раённага Савета; А.М.Капіца, намеснік старшыні СВК “Макараўцы” па ідэалагічнай рабоце; В.Р.Кісялеўская, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Малабераставіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа”, дэпутат раённага Савета; Л.К.Кладкевіч, старшыня Пархімаўскага сельскага Савета, дэпутат раённага Савета.
Па абмеркаваным пытанні прынята рашэнне.
Раённым Саветам дэпутатаў унесены змены і дапаўненні ў рашэнне ад 28 снежня 2009 г. №104. Таксама быў зацверджаны рэгламент Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў і прынята рашэнне “Аб вызначэнні пазіцыі прадстаўніка дзяржавы ў органах упраўлення гаспадарчых таварыстваў”.
Зінаіда Самкова