Праз гульню — да чытання

Лента новостей

Ярка і насычана прайшоў у мінулую суботу Дзень адкрытых дзвярэй для юных чытачоў у Канюхоўскай сельскай бібліятэцы. На мерапрыемства завітала многа дзяцей і падлеткаў, і, трэба меркаваць, яны не засталіся расчараванымі…
Першая частка мерапрыемства адбылася непасрэдна ў сценах бібліятэкі. Тут прайшоў Парад літаратурных персанажаў: хлопчыкі і дзяўчынкі, якія прынялі ў ім ўдзел, на некаторы час пераўвасобіліся ў Папялушку, Дзюймовачку, Далмацінца, Шахерэзаду, Цыганку і іншых герояў казак. Кожны прысутны мог сфатаграфавацца з персанажам, які прыйшоўся даспадобы, і атрымаць на памяць фотаздымак.
Падчас віктарыны рабяты ў складзе 2-юх каманд (хлопчыкі супраць дзяўчынак) мелі магчымасць праверыць свае веды і начытанасць. І хоць гульня мела ўзроставае абмежаванне, але старэйшыя школьнікі таксама, можна лічыць, што прынялі ў ёй ўдзел. Назіраючы за ходам віктарыны, яны ледзь стрымліваліся ад падказак.
Агульнай узнагародай для ўсіх стаў “салодкі” стол, арганізаваны пры падтрымцы кіраўніцтва СВК “Макараўцы” і асабіста яго старшыні М.І.Лохмана, за што супрацоўнікі бібліятэкі выказваюць ім шчырую падзяку.
А ў завяршэнне мерапрыемства для юных чытачоў у Канюхоўскім сельскім клубе была арганізавана музычна-гульнявая дыскатэка. Дзелячыся ўражаннямі ад мерапрыемства, рабяты адзначалі, што не заўважылі, як праляцеў час — настолькі захапляльным яно выдалася.
Па словах бібліятэкара Наталлі Аляксееўны Прохаравай, мерапрыемства мела на мэце праз літаратурную гульню заахвоціць дзяцей і падлеткаў да чытання на канікулах, а таксама паспрыяць развіццю іх камунікатыўных здольнасцей.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *