Адметная мастацкая прадукцыя РУП “Слуцкія паясы” працягвае сваё трыумфальнае шэсце па краіне і свеце. Гэта адно з самых вядомых і буйных прадпрыемстваў мастацкіх промыслаў у рэспубліцы. У другой палове 18 стагоддзя мануфактура ў Слуцку пачала выпускаць сапраўдныя шэдэўры – слуцкія паясы тонкай работы, якія прынеслі сусветную славу мясцовым таленавітым майстрам.
Зараз прадпрыемства паспяхова развіваецца. Асартымент мастацкай прадукцыі багаты. Гэта нацыянальныя касцюмы і сучаснае адзенне з натуральных тканін, рушнікі, пасцельная бялізна, сурвэткі, лялькі, сувеніры. Кожны выраб прыцягвае вока.
Прыйшла эксклюзіўная прадукцыя РУП “Слуцкія паясы” і ў Бераставіцу. У магазіне “Стыль” Бераставіцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства вельмі прыемна было ўбачыць блузкі і сукенкі з натуральных тканін з вышыўкай у нацыянальным стылі. Зараз гэта модна, а каштуюць прыгожыя вырабы нядорага. Сукенка каштуе 325 тысяч рублёў, блузка – 307 тысяч. На тавары летняга асартыменту нядаўна была скідка 15 працэнтаў, бываюць скідкі і большыя на ўсе тавары коштам даражэй за 200 тысяч. Прапаноўваюць пакупнікам тут і продаж у крэдыт.
Вырабы з натуральных тканін цэняцца ва ўсім свеце. Яны прыемныя да цела, у іх не горача ў спёку. А дзяўчына ці жанчына ў такой блузцы ці сукенцы стане яшчэ прыгажэйшай.
Ніна Наддэ, фота аўтара