Падведзены вынікі конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2011 года. Сярод 21 прадпрыемства Гродзенскай вобласці, якія прымалі ў ім удзел быў і “Бераставіцкі масласырзавод” філіял ААТ “Малочны Мір”. На суд абласной, а затым і рэспубліканскай камісій было прадстаўлена 48 найменняў прадукцыі, якая вырабляецца на Гродзеншчыне. Трэба адзначыць, што прадукцыя нашых сыраробаў аказалася вартай увагі.
Пастановай Дзяржстандарта ад 30.12.2011г. №98 лепшымі таварамі Рэспублікі Беларусь 2011 года прызнаны сыры “Сливочный” і “Сметанковый” Бераставіцкага масласырзавода.
Віншуем пераможцаў!
Зінаіда Самкова