“Прававое дрэва” вырасла ў Малабераставіцкай сярэдняй школе

Лента новостей

 Кожны павінен памятаць, што пры ажыццяўленні сваіх асабістых правоў нельга дапускаць парушэння правоў другіх людзей. Пад такім дэвізам прайшоў тыдзень прававых ведаў у Малабераставіцкай СШ. У час правядзення тыдня для вучняў быў запланаваны шэраг мерапрыемстваў: тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны па прававому выхаванню, акцыі, выставы, гульні, лекторыі, дыскусійныя арэлі, брэйн-рынг.  20 лістапада, у Сусветны дзень дзіцяці, у Малабераставіцкай СШ з’явілася незвычайнае “Прававое дрэва”. Такую назву атрымала акцыя, якая праводзілася для вучняў у гэты дзень. І лісточкі ў гэтага дрэва таксама асаблівыя.  “Права на жыццё”, “Права на адукацыю”, “Права на сям’ю” “Права на адпачынак”, “Права на ахову” і яшчэ шэраг “прававых лісточкаў” прывабліваюць погляды як дзяцей, так і дарослых. Прыняць удзел у стварэнні цуда-дрэва мог кожны жадаючы. Актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі вучні VI – VII  класаў. Сумесная  творчая праца дзяцей і педагогаў прынесла не толькі добры настрой, але і больш дасканалыя веды аб сваіх правах.

Наталля Сіцько, педагог сацыяльны Малабераставіцкай СШ

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *