Прававое выхаванне школьнікаў у Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школе

Лента новостей Образование

2015217132009Адной з прыярытэтных задач у выхаванні падрастаючага пакалення Макараў­скага ясляў-сада – сярэдняй школы з’яўляецца фармі­раванне ў навучэнцаў прававых уяўленняў, прыві­ц­­цё пазітыўных навыкаў і ўмен­няў прававога характару, пераўтварэнне прававых каштоўнасцей у матывы паводзін асобы.
У сувязі з гэтым у нашай навучальнай установе з 9 па 14 лютага прайшоў Тыдзень прававых ведаў, у рамках яго быў праведзены шэраг мерапрыемстваў на прававую тэматыку: класныя гадзіны “Каб радасць людзям дарыць, трэба добрым і ветлівым быць”, “Законы, нормы і правілы школьнага жыцця”, “Жыццё не гульня – занава не пачнеш”; анкетаванне вучняў 8 -11 класаў на тэму “Ці ведаеце вы закон?”; гульня з элементамі трэнінгу “Калі ты апынешся на раздарожжы”; кансультацыі для бацькоў “Пакаранні дзяцей. Якімі ім быць?”; аформлена тэматычная выстава прававой літаратуры ў школьнай бібліятэцы.
Бібліятэкар Ганна Манцэвіч у захапляючай гульнявой форме падарожжа пазнаёміла сваіх  чытачоў з правамі дзіцяці.
Быў арганізаваны таксама прагляд і абмеркаванне відэафільма “Адміністратыўная і крымінальная адказнасць непаўналетніх” для вучняў 7-8 класаў, які засяродзіў увагу школьнікаў на важных аспектах правоў дзіцяці ў экстрымальных сітуацыях.
Вельмі цікава прайшоў конкурс калажаў “Правы ў маім уяўленні”, дзе вучні прадэманстравалі свае мастацкія здольнасці і веды ў састаўленні маляўнічага твора, а затым расказалі, як яны ўяўляюць свае правы і абавязкі, чаму патрэбна быць законапаслухмяным грамадзянінам сваёй краіны.
Усе гэтыя мерапрыемствы дазволілі выканаць мэту Тыдня: пашырыць веды аб правах і абавязках дзяцей, аб адміні­стратыўнай і крымінальнай ад­каз­­насці; пазнаёміць вучняў з правіламі паводзін у грамадскіх месцах і як будаваць свае ўзаема­адносіны з людзьмі паводле закона гуманізму; далучыць іх да прававой культуры; выхаваць павагу да заканадаўства Беларусі.
Ларыса Аўдзей,
педагог–псіхолаг Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *