Ведется реконструкция памятника погибшим воинам в Большой Берестовице

Лента новостей

Жыхары вуліцы Чкалава ў райцэнтры і навакольных вуліц занепакоіліся лёсам помніка загінуўшым воінам, калі ўбачылі, што тут распачаліся работы па дэмантажу памятных і тратуарных пліт. Няўжо і сам помнік будзе дэмантаваны?—такое пытанне цікавіла ўсіх. На самай жа справе праводзіцца толькі яго рэканструкцыя, неабходнасць у якой ужо востра адчувалася. На месцы воінскага пахавання будуць устаноўлены новыя памятныя пліты, добраўпарадкавана пляцоўка вакол помніка, які таксама будзе адрамантаваны. Рэканструкцыю гэтага памятнага для гарпасёлка месца выконваюць будаўнікі ААТ “Бераставіцкая ПМК-141”, і хутка яно прадстане перад бераставічанамі ў абноўленым выглядзе.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *