– назва першага радыёфествалю, які праходзіў на працягу мінулага года па ініцыятыве рэдакцыі раённага радыё “Навіны Береставіччыны”, раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці аддзела культуры райвыканкама і райкама прафсаюзаў работнікаў культуры. Новы праект быў задуманы з мэтай духоўна-эстэтычнага выхавання насельніцтва, далучэння да нацыянальнай песеннай спадчыны і знаёмства з мясцовымі выканаўцамі песні і музычнай творчасці. У радыёэфіры гучалі лепшыя музычныя нумары народных калектываў і самадзейных артыстаў устаноў культуры раёна. Выступленні мясцовых спевакоў і калектываў не прайшлі незаўважанымі радыёслухачамі. Ідэя знайшла станоўчы водгук у насельніцтва раёна і па шматлікіх просьбах знаёмства з новым рэпертуарам бераставіцкіх выканаўцаў у радыёэфіры будзе працягнута. А па мінулагодніх выніках апытання слухачоў, найлепшымі ў радыёфестывалі прызнаны ансамбль песні “Верацейцы” Старадварэцкага сельскага Дома культуры і народнай творчасці. Калектыў узнагароджаны граматай райкама прафсаюза работнікаў культуры і грашовай прэміяй.
“Не старэюць душой ветэраны”
Абласны фестываль мастацкай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” вітаў сваіх удзельнікаў ужо ў дзевятнаццаты раз. У творчым графіку народнага хору ветэранаў вайны і працы “Памяць сэрца” раённага Дома культуры гэтае мерапрыемства – адно з галоўных. Да ўдзелу ў фестывалі харысты заўсёды актыўна рыхтуюцца, вядзецца сур’ёзны падбор рэпертуару.
Вось і сёлета калектыў з’ездзіў у Ваўкавыск з новай праграмай, якая ўключала ў сябе патрыятычныя і народныя песні. Выступілі, як і заўсёды, добра і прывезлі дыпломы і прызы, у тым ліку – за выкананне Алай Лагадай аўтарскай песні. Дыпломам і прызам адзначаны таксама ветэран вайны Мікалай Мешчаня.
Святлана Ганчарова