«Песняй птушак на Божым світанку абудзіліся нашы палі…»

Лента новостей

У СВК “Пархімаўцы” ў гэтым годзе плануюць атрымаць ураджайнасць збожжавых і зернебабовых 70 цэнтнераў з гектара. У мінулым годзе такі паказчык быў 63,4. Забяспечанасць арганічнымі і мінеральнымі ўгнаеннямі зараз лепшая, чым леташняя. У гаспадарцы спадзяюцца на спрыяльныя ўмовы надвор’я. Тады можна будзе разлічваць на багаты ўраджай. У сельгаскааператыве шмат людзей, якія сваёй руплівай працай умацоўваюць агульны дабрабыт. Механізатар Аляксандр Карпуць (на здымку) – вопытны і адказны чалавек. Зараз ён заняты на сяўбе ячменю. Даверылі яму трактар “Джон Дзір” з 6-мятровай сеялкай, якасць работы належная. У гаспадарцы ўжо пачалі сеяць кукурузу, а калі падсохне зямля, будуць сеяць цукровыя буракі.
Тэкст і фота Ніны Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *