Вясна ў гэтым годзе была ранняя. Травы пайшлі ў рост, і зараз галоўная задача – своечасова правесці першы ўкос, каб яны спаўна змаглі захаваць у сабе каштоўныя вітаміны і рэчывы для жывёлы. Ад якасных кармоў залежыць здароўе і прадуктыўнасць рагуль. Калі не перашкодзяць дажджы, хутка на ўсю моц запрацуе зялёны “канвеер”. Кормаўборачную тэхніку ў СВП “АграМір” падрыхтавалі загадзя. За вопытным механізатарам Андрэем Янучакам (на здымку), у прыватнасці, замацаваны двое грабель, французскай і айчыннай вытворчасці. У сваёй прафесіі трактарыст 12 гадоў, а пачынаў пасля заканчэння Бераставіцкага прафтэхвучылішча ў гэтай жа гаспадарцы ў жывёлагадоўлі.
Ніна Наддэ,
фота аўтара