Першы намеснік стар­­шыні Бераставіцкага рай­­выканкама, начальнік упраўлення сельскай га­спа­даркі і харчавання Дзмітрый Кадргулаў: «З галоўным сялянскім святам вас, шаноўныя!»

Лента новостей

— Я нізка кланяюся аграрыям Бераставіччыны, якія сваёй сумленнай працай пад­трымліваюць гонар і ўма­цоўваюць яе дабрабыт,  – га­ворыць першы намеснік  стар­­шыні Бераставіцкага рай­­выканкама, начальнік упраўлення сельскай га­спа­даркі і харчавання Дзмітрый Кадргулаў.
— У нас увасоблены ў жыццё інтэнсіўныя тэхналогіі земляробства. Позняя вясна ў гэтым годзе, на жаль, не дазволіла атрымаць чаканы высокі ўраджай. Валавая вытворчасць збожжавых і зернебабовых без кукурузы, уключаючы кармавыя, збожжавыя і зернебабовыя сумесі, у мінулым годзе ў першапачатковай вазе ў раёне склала 84692 тоны, у гэтым – 75921 тону. Сярод раёнаў вобласці ў нас самае меншае зніжэнне. Леташняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых была 61,2 цэнтнера з гектара, сёлета – 54,5.  Парадаваў, напрыклад, рапс – яго сабралі больш, чым летась. Валавы збор у 2012 годзе гэтай выгаднай культуры быў 7376 тон, ураджайнасць – 26,9 цэнтнера з гектара, сёлета – 7735 тон пры ўраджайнасці 31,8. Урадзіла і грэчка. Яе ўраджайнасць узрасла з  18 цэнтнераў з гектара ў мінулым годзе да 27,4 зараз.
Надой на карову ў раёне з пачатку года складае 5659 кілаграмаў. Наперадзе РУСП “Масаляны” —  6988 кілаграмаў, СВК імя Варанецкага – 6976 кілаграмаў, СВК “Алекшыцы” – 6874 кілаграмы. Гэта дастойныя паказчыкі на фоне гаспадарак краіны.
Узрасла сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы ў раёне ў параўнанні з леташнім такім перыядам. Калі мінулагодні паказчык быў 784 грамы, дык зараз – 799 грамаў.
А своечасовая сяўба азімых культур з захаваннем сучасных тэхналогій дазваляе разлічваць на багаты наступны ўраджай.
Важкага залатога коласу вам, паважаныя, моцнага здароўя, дабрабыту вашым сем’ям!


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *