Па даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 29 ліпеня, па раёне ўбрана 51% збожжавых і зернебабовых пры ўраджайнасці 64 цэнтнеры з гектара. У лідарах СВК “Цецяроўка” – 68% ад запланаванага, РУСП “Масаляны” – 65%, СВК імя Варанецкага – 55%, аграфірма “Стары Дворац” – 53%, СВК “Алекшыцы” – 52%.
Радуе ўраджайнасць. Гэты важны паказчык ад 92,9 цэнтнера з гектара ў СВК імя Варанецкага да 53 у СВК “Цецяроўка”. Для параўнання – па рэспубліцы сярэдні 38.
Нашы перадавікі
на 30 ліпеня
На камбайнах “Лексіён”
Пётр Журавенка, СВК “Цецяроўка – 1477 тон,
Антон Іядкоўскі, СВК імя Варанецкага – 1436 тон.
“Джон Дзір”
Сцяпан Талочка, СВК імя Варанецкага – 929 тон,
Сяргей Журавенка, СВК “Цецяроўка” – 918 тон.
“Мега – 208”
Васіль Шкулепа, СВК “Цецяроўка” – 893 тоны.
“Ліда 1600”
Аляксандр Шуміла, СВК імя Варанецкага – 796 тон.
СF – 80
Ян Стэцкевіч, СВК імя Варанецкага — 886 тон.
КЗС – 1218
Дзмітрый Кухарчык, СВК “Цецяроўка” – 1101 тона.
“Ліда -1300”
Андрэй Панасюк, СВК “Макараўцы” — 514 тон.
Вадзіцель
Ян Каспшак, машына САЗ – 35071, СВК імя Варанецкага — 1591 тона.
У СВК “Цецяроўка” сярод перадавікоў – родныя браты – блізняты Пётр і Сяргей Журавенкі. Закончылі яны Бераставіцкае дзяржаўнае прафесіянальна – тэхнічнае вучылішча ў 1995 годзе, а з 1998 года працуюць у СВК “Цецяроўка”. З той пары было ў іх шмат працоўных перамог, самая важкая з якіх у 2007 годзе, за што Пётр атрымаў ключы ад машыны на рэспубліканскіх Дажынках у Рэчыцы. Пачыналі браты на “Донах”, а зараз малоцяць на імпартных камбайнах. Пётр пяты сезон на “Лексіёне”, Сяргей першы сезон на “Джон Дзіры”. Магутнай уборачнай тэхнікай вельмі задаволеныя, працаваць з камфортам можна ў любую спёку. Калі надвор’е дазваляе, ставяць браты рэкорды.
Ніна Наддэ, фота аўтара