Перадавікі на жніве

Лента новостей

3090У групе камбайнаў з прапускной здольнасцю да 10 кілаграмаў зерня ў секунду перамог экіпаж старшага камбайнера Віктара Ляховіча і камбайнера Вяслава Ядкоўскага з СВК «Макараўцы», які на камбайне «Мега-208» намалаціў 207 тон збожжа (з 28 ліпеня па 3 жніўня ўключна на чарговым этапе раённага спаборніцтва).

У групе камбайнаў з прапускной здольнасцю ад 10 да 12 кілаграмаў у секунду наперадзе экіпаж камбайна «Джон Дзір-9640» у складзе Сцяпана і Артура Талочкаў з СВК імя Варанецкага. Іх намалот склаў 370 тон.
У групе камбайнаў з прапускной здольнасцю звыш 12 кілаграмаў зерня ў секунду пераможцам стаў экіпаж Андрэя Аўтуха і Генрыха Кісяля з СВК імя Варанецкага. На камбайне «Лексіён-480» яны намалацілі 481 тону збожжа.
Сярод вадзіцеляў, якія адвозяць збожжа ад камбайнаў, перамог Ежы Маціеўскі з СВК імя Варанецкага. Ён перавёз 481 тону зерня.
Сярод маладых камбайнераў лепшым стаў экіпаж у складзе Віктара Сазона і Аляксея Лойкі, якія на камбайне «Джон Дзір-9640» намалацілі 255 тон збожжа. Сярод маладых вадзіцеляў наперадзе Андрэй Навасад з СВК «Пархімаўцы», які перавёз 334 тоны зерня.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *