Перадавыя экіпажы Бераставіччыны

Лента новостей

Андрэй і Юзэф Панасюкі
Віктар Ляховіч і Андрэй Навумовіч

За перыяд з пачатку ўборкі збожжавых і зернебабовых культур і па 5 жніўня ў раёне вызначаны пераможцы. Сярод экіпажаў, якія працуюць на камбайнах групы “Лексіён”, перамаглі старшы камбайнер Станіслаў Вярышка і камбайнер Антон Дабрэнка з СВК “Макараўцы”. Іх намалот склаў 1228 тон.
У групе камбайнаў “Джон Дзір”, “Мега”, КЗС -1218 пераможцамі сталі Віктар Ляховіч і Андрэй Наву­мовіч таксама з СВК “Макараўцы”. Яны намалацілі 1143 тоны.
Сярод камбайнераў, якія працуюць на камбайнах “Ліда – 1300” перамог экіпаж родных братоў Андрэя і Юзэфа Панасюкоў таксама з гэтай жа гаспадаркі. Імі намалочана 693 тоны.
Уклад у жніўную скарбонку Бера­ставіччыны перадавых экіпажаў адзначаны Падзячнымі пісьмамі Бераставіцкага райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама каштоўнымі падарункамі. Шчыра віншуем!

Уклад вадзіцеляў не менш важны
За такі ж адрэзак часу і такімі ж узнагародамі, як і перадавыя камбайнеры, адзначаны ўклад вадзіцеля СВК “Макараўцы” Алега Дабрэнкі. На машыне МАЗ — 555 ён перавёз 1470 тон збожжа. Акрамя гэтага, як вадзіцель, які сярод першых сваіх калег у раёне адвёз першую тысячу тон, ён узнагароджаны таксама і Падзячным пісьмом упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама грашовай прэміяй.
У іншых гаспадарках “тысяч­нікамі” сталі Васіль Легашчоў з СВК імя Варанецкага, Сяргей Карпуць з СВК “Алекшыцы” (на машынах МАЗ) і Васіль Лабойка з СВК “Малабераставіцкі элітгас” (машына Урал).
З працоўнай вас перамогай, шаноўныя!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *