Каманда настаўнікаў Бераставіцкага раёна ў складзе 9 чалавек прыняла ўдзел у абласным турыстычным злёце работнікаў адукацыі. Злёт праходзіў на турбазе “Мелавыя горы”, што ў горадзе Гродна.
Педагогі спаборнічалі ў горна-пешаходным турызме, начным спартыўным арыентаванні, песенным майстэрстве і інш. Найбольш удала на злёце праявілі сябе маладыя спецыялісты з аг.Пагранічны: у конкурсе песні выкладчык замежных моваў гімназіі Ілля Запаснік і музычны работнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Павел Янчы занялі 3-яе месца.
Вікторыя Дзержановіч