Пачынаецца ёлачны кірмаш

Лента новостей

Ёлка—галоўны атрыбут Новага года і Каляд, без яе свята – не свята. Упрыгожаная гірляндамі, цацкамі і мішурой, навагодняя ёлка заўсёды стварае ў доме ўтульнасць і асаблівы святочны настрой. Упрыгожваць ёлку—гэта ўрачыстасць для ўсёй сям’і.
Для тых, хто любіць, каб ёлка абавязкова была жывая, з лесу, паведамляем, што з 21 по 30 снежня будзе дзейнічаць ёлачны кірмаш. Гандаль бу-дзе ажыццяўляцца каля магазіна “Дары мора” прыкладна з 11.00 да 16.30 гадзін. Кошт на зялёных прыгажунь застаўся ў мінулагодніх межах: да 1м—13 тыс.руб., да 2м—17 тыс.руб., да 3м—25 тыс. і г.д. Пад заказ можна набыць і сасну.
Як адзначыў ляснічы Бераставіцкага лясніцтва А.Ф.Грамовіч, загатоўка навагодніх ёлак ажыццяўляецца на спецыялізаваных плантацыях, а таксама на плошчах, якія высякаюцца па вытворчай неабходнасці падчас расчысткі трас, просек, суцэльных санітарных рубак і г.д. Так што, урон прыродзе не наносіцца.
Нагадаем таксама, што самавольная высечка дрэў забаронена. Штрафы за яе прадугледжаны ў межах 700 тыс.рублёў. Сачыць за незаконнай высечкай будуць спецыяльныя рэйдавыя брыгады.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *