Пачынаецца раённая віктарына

Лента новостей

З 24 студзеня пачынаецца раённая віктарына “1941 год: трагедыя, гераізм, памяць…”, арганізаваная раённым камітэтам БРСМ, раённым саветам ветэранаў, аддзеламі адукацыі і па справах моладзі райвыканкама. Віктарына прысвечана 70-й гадавіне з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны і накіравана на выхаванне ў моладзі пачуцця патрыятызму,  памяці аб гераічным подзвігу салдат і афіцэраў, стымуляванне інтарэсу да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, пошукавай работы па ўстанаўленні невядомых воінскіх пахаванняў, імён загінуўшых і прапаўшых без вестак.
Да ўдзелу ў віктарыне запрашаюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна, пярвічныя арганізацыі БРСМ, ветэраны вайны і працы і ўсе, хто цікавіцца гістарычным мінулым беларускага народа.
Адказы на пытанні віктарыны будуць прымацца ў райкаме БРСМ да 19 красавіка гэтага года.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *