Ліпень падышоў непрыкметна. Здавалася, яшчэ зусім нядаўна скончыўся першы ўкос траў, як ужо зноў трэба шчыраваць на сенажаці. Работу гэтую механізатары любяць. Працаваць сярод «мора» зялёнай духмянай травы і кветак для многіх– адно задавальненне. Вось і на гэтым тыдні, калі мы прыехалі ў СВК “Цецяроўка”, работа там кіпела. Сакавітая скошаная трава клалася роўна, і вопытныя механізатары Іосіф Кіслюк і Алег Дзегцяроў (на здымку) былі задаволены зробленым. У гаспадарцы клапоцяцца, каб кожны працоўны дзень у гарачую пару нарыхтоўкі кармоў, калі рабоце можа перашкодзіць дождж, быў выніковым. Тэхніка тут добра дагле-джана, не падводзіць.
Вядома, у сённяшніх эканамічных умовах, калі даражэе літаральна ўсё, выканаць прагнозныя паказчыкі па росту валавой прадукцыі гаспадарцы будзе нялёгка. Забяспечыць патрэбу жывёлагадоўлі ў якасных кармах — няпростая задача. З першага ўкосу тут было нарыхтавана 186 тон сена, што складае 20,7% ад запланаванага. Сенажу нарыхтавалі 3771 тону (18,8% да плана). Травастой другога ўкосу выдаўся лепшы, чым з першага. Спадзяюцца ў гаспадарцы і на сілас з кукурузы. Яго плануюць нарыхтаваць 16,5 тысячы тон–больш, чым у мінулым годзе, каб кармоў для жывёлы было ў дастатку.
Ніна Наддэ,
фота аўтара