Пархімаўскія школьнікі шануюць гісторыю сваёй краіны

80 лет Великой Победы Беларусь помнит Лента новостей Образование

Не бывае часовага патрыятызму. Яго альбо няма, альбо ён на ўсё жыццё. Нашы навучэнцы пастаянна пацвярджаюць сваю любоў да Радзімы.

Асаблівая ўвага напярэдадні 9 мая надаецца помнікам. Навучэнцы Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы даўно шэфствуюць над помнікамі землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў аг.Пархімаўцы і в. Карпаўцы. Валанцёры, члены ГА “БРСМ” сочаць, каб іх тэрыторыя круглы год была чыстай і дагледжанай. А кожную вясну, добраўпарадкоўваюць месца яшчэ лепш, падрыхтоўваючы яго да самага галоўнага свята – Дня Перамогі.

8 мая быў арганізаваны аўтобусны маршрут памяці “З лампадай ля Вечнага агню”. Пачатак маршруту пачаўся з наведвання помніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў аг.Пархімаўцы. Навучэнцы школы падрыхтавалі вершы. Было відаць, што для кожнага з іх гэта не проста чарговае выступленне, а магчымасць такім чынам выказаць падзяку за той подзвіг, які здзейснілі ветэраны. Прысутныя па традыцыі хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто загінуў, абараняючы родную зямлю, і ўсклалі кветкі да помніка. Далей удзельнікі маршруту наведалі помнікі землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в.Карпаўцы і аг.Малая Бераставіца. Чацвёртым аб’ектам маршруту стаў помнік камандзіру мотастралковай дывізіі палкоўніку Геронцію Несцеравічу Цітаішвілі, які загінуў у баях за вызваленне нашай малой радзімы. Канчатковым пунктам маршруту стала магіла ахвяр фашызму ў аг.Малая Бераставіца. Удзельнікі маршруту ўшаноўвалі памяць ахвяр фашызму хвілінай маўчання і запалілі лампадкі.

Сімвалічна, што сёлета 9 мая мы адзначылі і Дзень Дзяржаўнага герба   і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь — дзяржаўных сімвалаў, якія аб’ядноўваюць нас у самыя важныя моманты ў лёсе Айчыны…

10 мая для навучэнцаў 1-9 класаў прайшоў інтэлектуальна-пазнавальны квэст. На мерапрыемстве мы ўспомнілі слаўныя старонкі гісторыі Айчыны і яшчэ раз звярнуліся да сімволікі, якую трэба берагчы кожнаму з нас. Кульмінацыяй квэста стала акцыя “Праспяваем гімн Рэспублікі Беларусь разам!”.

Важна памятаць подзвіг тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля будучыні краіны. Давайце разам шанаваць і захоўваць гісторыю нашай Радзімы!

Святлана ВОЙШЭЛЬ, класны кіраўнік 9 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *