Пархімаўскія школьнікі сустрэліся з начальнікам адасобленай групы Бераставіцкага раёна Віталіем Ігнатовічам

Лента новостей

У гэтым годзе наша краіна адзначае 100-годдзе Узброеных Сіл. У рамках святкавання юбілею беларускай арміі ў нашай школе праходзяць мерапрыемствы грамадска-патрыятычнай накіраванасці, прысвечаныя гісторыі і сучаснаму этапу развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Згодна з  планам месячніка ваенна-патрыятычнай работы, для навучэнцаў 5-9 класаў была арганізавана сустрэча з начальнікам адасобленай групы Бераставіцкага раёна  Віталіем Мар’янавічам  Ігнатовічам. У час сустрэчы ішла размова аб паступленні ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, аб парадку  праходжання ваеннай службы. Вучні мелі магчымасць задаць свае пытанні, па якіх атрымалі поўную інфармацыю.

Наталля Таргонская, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці  Пархімаўскага ясляў-сада- базавай школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *