“Памятаць, каб жыць”

Лента новостей Образование

DSCN1050 2— пад такім дэвізам прайшоў першы ўрок у Дзень ведаў у навучэнцаў пачатковых класаў Кватарскага ясляў-сада-базавай школы. Як і ў іншых установах, гэты ўрок на тэму “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны” стаў стартам цыклу мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Для хлопчыкаў і дзяўчынак 1-4 класаў гэты ўрок стаў яркай, хвалюючай падзеяй — завочнай экскурсіяй у гераічнае мінулае нашага народа. Стварэнню адпаведнага эмацыянальнага настрою садзейнічала нагляднае і музычнае афармленне мерапрыемства. У ролі экскурсавода выступіла класны кіраўнік 4-га класа І.М. Максімюк. Яна прапанавала школьнікам падабраць азначэнні да слова “вайна”. Хлопчыкі і дзяўчынкі называлі такія словы, як “страшная”, “крывавая”, “трагічная”. Пацвярджэннем гэтаму стала дэманстрацыя мультымедыйнай прэзентацыі “Абарона Брэсцкай крэпасці”, “Хатынь”. Хвалююча з вуснаў школьнікаў гучалі радкі вершаў, прысвечаных бессмяротнаму подзвігу народа, аповеды пра ветэранаў-землякоў П.П.Цыванюка, М.А.Шурбу.
Затым І.М.Максімюк пазнаёміла школьнікаў з альбомам “Памяць”, у якім сабраны матэрыялы краязнаўча-пошукавай дзейнасці навучэнцаў установы аб ветэранах мікрараёна школы, у тым ліку і іх пісьмы з фронту. Настаўніца падвяла навучэнцаў да вываду: каб не дапусціць новай трагедыі, трэба ведаць пра жахі Вялікай Айчыннай вайны і памятаць пра подзвіг тых, хто прыбліжаў Перамогу.
Закончылася мерапрыемства конкурсам малюнкаў “Нам патрэбен мір!”.
Думаецца, што гэты ўрок не пакінуў дзяцей раўнадушнымі і садзейнічаў фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню пачуцця гонару за сваю краіну і яе герояў.
Тамара Марчык, класны кіраўнік 1 класа Кватарскага ясляў-сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *