“Пазнай Беларусь – і ты яе палюбіш”

Лента новостей

<У філіяле “Лішкаўская сельская бібліятэка” Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.­Ка­ва­леўскага адбылася патрыя­тычна-выхаваўчая гульня для вучняў сярэдняга і старшага школьнага ўзросту пад назвай “Пазнай Беларусь – і ты яе палюбіш”. Мерапрыемства было прысвечана Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Пашыраць веды дзяцей пра гістарычную спадчыну беларускага народа,выхоўваць патрыятызм, пачуццё гонару і паважлівыя адносіны да Радзімы – адна з галоўных задач бібліятэк. Праведзенае мерапрыемства якраз і ставіла на мэце вырашэнне гэтай задачы.
– Да сустрэчы ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава пад назвай “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”,– расказвае бібліятэкар Лішкаўскай сельскай бібліятэкі Зоя Хлебнікава. – Пры яе падрыхтоўцы акцэнт быў зроблены на літаратуру, якая знаёміць з адметнымі рысамі і каларытам самабытных беларускіх традыцый, а таксама з нацыянальнай сімволікай і асновамі ідэалогіі нашай дзяржавы.
На мерапрыемства былі запрошаны дзеці разам са сваімі бацькамі і бабулямі, у якіх адпачываюць на канікулах. Дарослыя таксама з задавальненнем прынялі ўдзел у прапанаваных конкурсах і віктарынах.
На сустрэчы прысутнічаў стар­шы інспектар па рабоце з насель­ніцтвам пагранічнай заставы “Сямёнаўка” прапаршчык Юрый Сарока.
Праз віртуальнае падарожжа па нашай краіне ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага пра Беларусь, пра тое, чым славутая беларуская зямля, што за людзі тут жывуць, якіх традыцый і каштоўнасцей яны прытрымліваюцца. Ролю экскурсаводаў-беларусачак выка­налі Вераніка Сарасек і Валянціна Болбат.
– Дзяўчынкі намалявалі ўмоўную карту Беларусі, – гаворыць Зоя Якаўлеўна, – падзялілі яе на вобласці, пра кожную расказалі цікавыя факты, паведамілі, чым адметныя абласныя цэнтры.
Гасцям сустрэчы цікава было паслухаць пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі і даведацца, як можна стаць яе чытачом. Гутарка вялася пра знакамітага беларускага асветніка Францыска Скарыну.
Вучаніцы Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Дар’я Фарафонава і Анастасія Міхайлоўская зачыталі вершы, прысвечаныя вядомым асветнікам Беларусі Еўфрасінні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыне, Янку Купалу.
Вершы пра Беларусь прачыталі таксама Вераніка Сарасек, Кірыл Жук, Дзмітрый і Уладзіслаў Рудыя, Валянціна Болбат, Алег Новік. Вядучая праграмы ў вобразе чароўнай феі – Валерыя Жук.
Віртуальнае падарожжа пралягло і праз Белавежскую пушчу з яе чыстым паветрам і водарам спелых суніц, з яе гаспадаром – зубром.
Напрыканцы мерапрыемства адбылося абмеркаванне пачутага і прагляд відэафільма “Шэдэўры культуры Беларусі”.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *