Падрыхтоўка тэхнікі да сяўбы вядзецца на Бераставіччыне

Лента новостей

Сакавік нечакана паднёс “сюрпрыз” – выпаў снег і падмарозіла. Таму, магчыма, сяўба ў гэтым годзе не будзе такая ранняя, як у мінулым, кажуць аграрыі. Але пройдзе зусім няшмат часу, і адборнае зерне ляжа ў падрыхтаваную зямлю, каб чарговы раз аддзячыць людзям за клопат і прынесці новы шчодры ўраджай.
У нашым “флагмане” — СВК імя Варанецкага своечасоваму рамонту тэхнікі кожны год надаюць вялікую ўвагу. І калі ў многіх гаспадарках краіны затрымкі здараюцца з-за таго, што няма сродкаў, а запчасткі дарагія, асабліва для імпартных трактароў і пасяўных агрэгатаў, дык тут ёсць за што іх купіць. “Трэба толькі своечасова заказваць і плаціць фірмам, якія займаюцца пастаўкамі”, — гаворыць выконваючы абавязкі галоўнага інжынера Юзэф Гар-дзей. Справу гэтую не адкладвалі, таму праблем не было.
Імпартны трактар “Джон Дзір” і айчынныя “МТЗ”, тры культыватары і чатыры пасяўныя агрэгаты – два “Лемкен”, якія захопліваюць па тры метры, а таксама “Гаспарда” і “АПП-6” з захопам па 6 метраў, падрыхтаваны для работы ў полі і сяўбы яравых. Увесь рамонт зрабілі сваімі сіламі, засталіся дробязі, “апошнія штрыхі”. Пастараліся механізатары Казімір Талочка, Андрэй Аўтух, Васіль Пачапнёў, Іван Радзюкевіч, Юрый Яскевіч, Іван Болдак. Гэта сапраўдныя майстры – залатыя рукі. Справу сваю яны любяць, падыходзяць да яе з душой.
Напрыклад, механізатар Юрый Яскевіч рамантуе тэхніку чацвёрты год, затым будзе заняты на сяўбе. Як адзначыў Юзэф Казіміравіч, яму можна даверыць адказную справу.
Пра людзей, каб працавалі ў ахвоту і з добрым настроем, у СВК імя Варанецкага клапоцяцца. Майстэрня ацяпляецца, можна прыняць душ у сучаснай новай душавой кабінцы, памыць спецадзенне ў пральнай машыне. Ёсць пакой для прыёму ежы. За рамонт добра плацяць.
Удалага старту нашым землякам на вясенніх палявых работах!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *