Падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на Бераставіччыне вядзецца ўсебакова

Лента новостей

iДа выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у нашым раёне, згодна з каляндарным планам, рыхтуюцца ўсебакова. Ужо завяршыўся адзін з важнейшых этапаў выбарчай кампаніі – вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. У акруговыю, раённую і сельскія выбарчыя камісіі прадстаўлены ўсе неабходныя дакументы для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Зараз члены камісій право­дзяць праверку адпаведнасці парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання патрабаванням Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты праходзіць з 11 па 20 лютага 2014 года.
Створаны ўчастковыя выбарчыя камісіі. Ужо адбыліся іх першыя пасяджэнні, дзе разглядаліся арганізацыйныя пытанні: выбраны старшыні, намеснікі старшынь і сакратары. Размеркаваны абавязкі сярод членаў камісій. Для забеспячэння зладжанай і якаснай работы ўчастковых камісій, выканання патрабаванняў выбарчага заканадаўства ажыццяўляюцца мерапрыемствы па афармленні неабходнай дакументацыі, памяшканняў участковых выбарчых камісій і ўчасткаў для галасавання. Пачалася работа па ўдакладненні спіскаў выбаршчыкаў.
Зінаіда Самкова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *