Падведзены вынікі раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях

Лента новостей

Другая гульня X раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях прайшла 24 сакавіка на базе Вялікабераставіцкай СШ.

5 каманд юніёраў і 10 каманд ювеналаў мераліся сіламі ў гульнях “Што? Дзе? Калі?” І “Рызыкуй”.

У старэйшай групе перамогу атрымала каманда “Везувий” Канюхоўскага ясляў-сада – СШ, другое і трэцяе месца падзялілі каманды “Рубикон” Вялікаэйсмантаўскай СШ і “Братва” Вялікабераставіцкай СШ.

Сярод каманд ювеналаў першае і другое месца падзялілі каманды “Томат Д” Вялікабераставіцкай СШ і “Какая разница” Масалянскага ясляў-сада – СШ, трэцяе месца заняла каманда “100%” Старадварэцкага ясляў-сада – СШ.

Па суме двух гульняў былі падведзены і агульныя вынікі X раённага чэмпіянату.

Сярод каманд юніёраў на першым месцы апынулася каманда “Братва” Вялікабераставіцкай СШ (кіраўнік – С.У.Абярган), Другое месца заняла каманда “Везувий” Канюхоўскага ясляў-сада – СШ (кіраўнік – А.М.Кажанеўская), на трэцім месцы – каманда “Эрудиты” Малабераставіцкай СШ (кіраўнік – А.І.Аўдзітоўская).

У малодшай групе інтэлектуалаў першае месца заняла каманда “Томат Д” Вялікабераставіцкай СШ (кіраўнік – С.У.Абярган), другое – каманда “Дети индиго” Вялікаэйсмантаўскай СШ (кіраўнік – В.М.Пралеска), трэцяе – каманда “Умники и умницы” Кватарскага ясляў-сада – БШ (кіраўнік – М.Л.Круповіч).

Былі падведзены і вынікі асабістага першынства ігракоў — інтэлектуалаў у 4-м раённым чэмпіянаце па “Своей игре”.

Сярод юніёраў найлепшыя вынікі паказалі і занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месца ігракі каманды “Братва” Вялікабераставіцкай СШ Ганна Марозік, Святлана Карпук і Ганна Петух.

У малодшай групе лепшымі ігракамі сталі Юлія Глінская з каманды “Мозголомы” Канюхоўскага ясляў-сада – СШ (1-е месца), Андрэй Цярэшчанка з каманды “Томат Д” Вялікабераставіцкай СШ (2-е месца) і Анастасія Болбат з каманды “Юные эйнштейны” Алекшыцкай СШ (3-е месца).

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *