Каб заахвоцiць хлопчыкаў i дзяўчынак, якiя традыцыйна ўлетку становяцца «вольнымi» ад чытання — бо ўрокі ж рабiць не трэба! — дзiцячая бiблiятэка абрала такі варыянт правядзення чытання як Летнi чытацкi чэмпiянат. Юным чытачам прапаноў-валася стаць удзельнiкамi конкурснай праграмы «Лета i кнiга-2010». Конкурс праходзiў з 1 чэрвеня па 30 жнiўня. Яго ўмовы былi наступныя: наведаць дзiцячую бiблiятэку не менш за 10 разоў за лета i прачытаць як мінімум 15 кніг; аформiць чытацкi бiлет; адрамантаваць 4-5 бiблiятэчных кніг; стварыць сваімі рукамі выраб з дэкаратыўна-прыкладных матэрыялаў.
Трэба адзначыць, што многiя нашы чытачы актыўна ўключылiся ў працэс летняга чытання. Нямала прыходзiла i дзяцей, якiя прыехалi на канiкулы да бабуляў i дзядуляў. Чыталi праграмныя творы, забаўляльныя, проста адпачывалi ў бiблiятэцы. А вось самымі актыўнымі ў конкурсе сталi трое вучняў: Вiталь Рэйшаль — вучань 3 «В» класа Вялiкабераставiцкай СШ, Iзабэла 3анеўская — вучанiца 5 «В» класа гэтай жа школы i Вepaнiкa Бурая — вучанiца 7-га класа Пагранiчнай гiмназii. Гэтыя юныя чытачы не толькi актыўна чыталi, але i вырабiлi сваімі рукамі цудоўныя падзелкi-падарункi. Вiталiк зрабіў з каляровых нітак i паперы рамку пад фотаздымак, Iзабэла захапляецца бiсерам i падарыла бiблiятэцы ўпрыгожваннi з гэтага матэрыялу i кампазiцыю «На летняй палянцы». Вepaнiкa стварыла прыгожую кампазiцыю з выкарыстаннем прыродных матэрыялаў. Усе гэтыя дзецi – актывісты школьнага жьцця, выдатнiкi вучобы, асобы творчыя i яркiя. Meнавіта яны i былi ўзнагароджаны памятнымi суве-нірамі.
Аксана Кумпель, загадчыца дзiцячага фiлiяла райбiблiятэкi