— патрыятычная акцыя пад такой назвай праводзіцца Бераставіцкім раённым камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з 20 мая па 3 ліпеня.
У рамках акцыі 8 чэрвеня ў Бераставіцкім ліцэі была арганізавана сустрэча з навучэнцамі, прымеркаваная да памятнай даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
А.І.Сілкова, старшыня раённага савета ветэранаў, нагадала моладзі аб набліжаючым 70-годдзі пачатку Вялікай Айчыннай вайны, аб неабходнасці помніць трагічныя падзеі ваенных гадоў і не дапусціць іх паўтарэння.
На сустрэчы прысутнічалі і непасрэдныя відавочцы той страшнай вайны — М.Я.Мешчаня і А.У.Зданчук. Яны ўспомнілі пра нядзелю 22 чэрвеня 1941 года, пра першыя дні вайны на Бераставіччыне.
Для маладых людзей была арганізавана таксама прэзентацыя кнігі “Доўгія вёрсты вайны”, якую правёў галоўны рэдактар і адзін з яе аўтараў – складальнікаў М.І.Пацэнка.
Ірына МІКЛАШ