Новы малочнатаварны комплекс будуецца ў “АграМіры”

Лента новостей

Па краіне пастаўлена задача дзяржаўнай важнасці – каб у кожнай гаспадарцы быў сапраўды сучасны малочнатаварны комплекс.
Кіпіць работа на будоўлі ў СВП “АграМір”. Менавіта такое ўражанне засталося ў мяне, калі я там пабывала. Узводзіць комплекс з трох асобных будынкаў ААТ “Гроднапрамбуд”. Майстар Андрэй Давыдаў (на здымку) мае спецыяльнасць інжынера-будаўніка і да гэтага ўжо займаўся рэканструкцыяй фермы ў аграфірме “Стары Дворац”. У “АграМіры” новы комплекс увядуць у эксплуатацыю ў 2013 годзе.
Працуюць на аб’екце звыш 50 чалавек. Будаўніцтва плануюць завяршыць датэрмінова.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *