Новы крок у развіцці СВК “Малабераставіцкі элітгас”

Лента новостей

Кіраўніцкі стаж Анатолія Паўлавіча Коханава, старшыні СВК “Малабераставіцкі элітгас”, пачаўся ў сакавіку 1979 года.
Яму, эканамісту па спецыяльнасці, у вялікай ступені ўласціва дакладнае  прагматычнае мысленне, пралічванне эканамічнай выгады для сваёй гаспадаркі. Вось і нядаўна ўвасобілася ў жыццё яго задумка – зманціраваны 6 ёмістасцяў па  тысячы тон кожная для захавання збожжа па сучасных тэхналогіях.
Каб зрабіць больш танным будаўніцтва,  земляныя работы выконвалі і фундамент рабілі сваімі сіламі.  На гэта пайшло 250 мільёнаў  льготнага крэдыту. Ёмістасці бункернага тыпу ўстаноўлены вытворчасці ААТ “Лідсельмаш”. Манціравалі іх вопытныя  спецыялісты гэтага акцыянернага таварыства. З выкарыстаннем лізінгу ўвасабленне задуманага “пацягнула” на 1 мільярд 900 мільёнаў рублёў. У сакавіку пройдуць пусканаладачныя работы. У рабочы стан будуць прыведзены пульт кіравання, электрарухавікі, аўтаматыка. І да жніва яшчэ застанецца  дастаткова часу — можна будзе спакойна чакаць новы   ўраджай.
— Столькі ёмістасцяў для захавання збожжа ні ў кога ў раёне няма, — гаворыць начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці райсельгасхарча Віктар Столік. –  Людзі  рацыянальна ўкладваюць грошы, плануюць атрымаць  істотную аддачу,  клапоцяцца пра сваё будучае.  Укараненне  сучасных тэхналогій  безумоўна паспрыяе развіццю гаспадаркі.
Дагэтуль фуражнае зерне ў сельгаскааператыве захоўвалася ў складах і  іншых прыстасаваных месцах. Яго канцэнтрацыя ў адным месцы  дазволіць у будучым адкрыць камбікормавы цэх і пад наглядам спецыялістаў цэнтралізавана забяспечваць жывёлу  высакаякаснымі кармамі.
— Для нас гэтае будаўніцтва значыла вельмі многае, — гаворыць загадчык склада СВК “Малабераставіцкі элітгас” Таццяна Лебедзь (на здымку). – Мы задаволены, што гаспадарка развіваецца, рухаецца наперад.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *