У Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы 14 сакавіка адбыўся абласны адкрыты конкурс «Новыя імёны». У ім удзельнічалі навучэнцы Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў.
Конкурс “Новыя імёны” праводзіцца ўпраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжам з мэтай захавання і прымнажэння рэгіянальных традыцый выканаўчай і музычна-педагагічнай школ, садзейнічання прафесійнай арыентацыі таленавітых вучняў школ мастацтваў Гродзеншчыны. Кожны год творчыя выпрабаванні праводзяцца ў розных намінацыях. Сёлета сваё майстэрства і выканаўчы ўзровень прадставілі звыш ста юных музыкантаў у намінацыі “Баян, акардэон”. У там ліку і вучань 4 класа баяна Глеб Улейчык (настаўнік Д.С. Барташэвіч), вучань 5 класа акардэона Максім Агнеўскі (настаўнік Г.А. Журко) і вучань 7 класа акардэона Кірыл Рыжко (настаўнік Г.А. Журко).
Удзельнікі конкурсу прадставілі разнастайную і цікавую праграму. Абавязковай умовай конкурсу было выкананне п’есы беларускага аўтара і віртуознага твора. Нашы канкурсанты выступілі годна і ў ліку лепшых былі адзначаны граматамі за ўдзел.
Святлана Ганчарова