У мінулым выпуску тэматычнай старонкі мы змясцілі тры гістарычныя апавяданні нашага няштатнага аўтара Сяргея Лушчыка пра жыццё ў Вялікай Бераставіцы ў канцы 19-га – пачатку 20-га стагоддзяў. Сёння прапануем вашай увазе яшчэ яго тры гісторыі.
Гісторыя першая
Як электрыфікавалі маёнтак Касакоўскіх
Ці ведаеце вы, што адным з першых электрыфікаваных аб’ектаў у Вялікай Бераставіцы быў маёнтак графаў Касакоўскіх? Электрычнасць там з’явілася яшчэ ў 1903-1904 гг. У гарадзенскіх архівах ёсць матэрыялы, звязаныя з гэтай падзеяй.
Дык вось, пачалося ўсё з таго, што ў 1901 годзе ў маёнтку быў узведзены новы двухпавярховы графскі палац, які складаўся з вялікай колькасці пакояў. Гэты вялікі палац патрабаваў і сучаснага асвятлення.
У лютым 1903 года ўладальнік маёнтка граф Юзэф Касакоўскі ўласнаручна напісаў прашэнне ў будаўнічае аддзяленне Гро-дзенскага губернскага праўлення аб тым, каб яму дазволілі пабудаваць прысядзібную электрастанцыю, якая б выпрацоўвала электрычнасць для ўласных патрэбаў. Пасля ўзгаднення пытання з кіраўніцтвам Гродзенскай паштова-тэлеграфічнай службы і МУС дазвол быў атрыманы.
На тэрыторыі маёнтка пад станцыю ўзвялі будынак, у сярэдзіне якога рабочая брыгада з Варшавы ўсталявала вертыкальны аднацыліндровы керасінавы рухавік унутранага згарання нямецкай вытворчасці “Отта-Дэйц” магутнасцю ў 8 конскіх сіл. Гэты рухавік прыводзіў у дзеянне генератар, які, у сваю чаргу, выпрацоўваў ток. Для падачы паліва ў рухавік служыў аўтаматычны насос, які падводзіў керасін да фарсунак. У фарсунках паліва змешвалася з паветрам, а затым выбуховая сумесь трапляла ў цыліндр і запальвалася ад электрычнай свечкі. Ахалоджвалася сістэма з дапамогай двух бакаў цыркулюючай вады. Для забеспячэння раўнамернай падачы святла рухавік быў абсталяваны двума коламі-махавікамі. Магутнасць дынамамашыны пастаяннага току складала 5 кілават. Акумулятарная батарэя замежнай вытворчасці “Цюдор” знаходзілася ў асобным памяшканні станцыі на драўляным стэлажы.
Цікава, што ўсе работы па ўстаноўцы і запуску сістэмы ў маёнтку Касакоўскіх выконвала вядомая нямецкая фірма “Siеmens und Halske”, а дакладней яе варшаўскае аддзяленне (Варшава, Іерусалімскія алеі, 43).
Уся сістэма асвятлення на тэрыторыі маёнтка складалася са 181 лямпачкі напальвання. Электрычнасць правялі ва ўсіх трох карпусах графскага палацавага комплексу, у тым ліку і ў падвальным памяшканні новага палаца, дзе захоўваўся каштоўны сямейны архіў і іншыя гістарычныя рэліквіі.
У архіўных дакументах пазнейшага перыяду гэта электрастанцыя ўзгадваецца ў інвентарным апісанні маёнтка. Цяжка сказаць, да якога часу яна дзейнічала. Вядома, што ў даваенны час (пры паляках) электрычнасць у маёнтак паступала ўжо з вадзянога млына.
Гісторыя другая
Пра пастарунак паліцыі
Ідучы ў Бераставіцы па в
уліцы Чырвонаармейскай у бок Эймінаўцаў, мімаволі прыцягвае ўвагу жылы драўляны дом пад нумарам 17, што стаіць злева ад дарогі. Гэта прадаўгаваты аднапавярховы будынак, пафарбаваны ў карычневы колер, з чатырма вокнамі і прыгожымі разнымі дзвярыма. Ён — трэці па ліку за мураванымі пабудовамі РАУС. Жыхары пасёлка ў савецкія часы назвалі яго “домам Белабокіх”. Назва гэта пайшла ад прозвішча жыхароў, якія некалі тут пражывалі.
Цяпер мала хто ведае, што да вайны ў гэтым будынку знаходзілася адна з важнейшых у тагачасным населеным пункце ўстаноў – местачковы пастарунак польскай дзяржаўнай паліцыі. Апошнія перадваенныя гады гэты пастарунак узначальваў камендант Пётр Асташэўскі, а дом, дзе ён жыў з сям’ёй, знаходзіўся недалёка праз дарогу. Яго дом таксама захаваўся (Чырвонаармейская 22). Сёння ён стаіць побач з сучасным будынкам пошты. Усяго ў міжваенны перыяд падраздзяленне бераставіцкага пастарунку налічвала 6-8 чалавек. Але гэты склад мог колькасна мяняцца.
У архіўных дакументах за чэрвень 1936 года значацца наступныя прозвішчы бераставіцкіх паліцэйскіх:
1) Асташэўскі Пётр (камендант, ранг сяржанта), пражываў па вуліцы Свіслацкай;
2) Маеўскі Юзэф (старшы пастарунковы, ранг капрала), вул. Ваўкавыская;
3) Пухальскі Юзэф (старшы пастарунковы), вул. Ваўкавыская;
4) Душэўскі Станіслаў (пастарунковы, ранг радавога), вул. Свентаяньская;
5) Лойка Эдвард (пастарунковы), вул. Свентаяньская;
6) Сідаровіч Пётр (пастарунковы), вул. Дольная, паходзіў з Індуры.
Акрамя гэтага ў дакументах за розныя гады ўзгадваюцца яшчэ такія прозвішчы, як Дэрэчык Влодзімеж, Вернікоўскі Эўгеніюш (камендант), Узэмбло Ежы (камендант, паходзіў з Варшавы), Канцман Зыгмунт (Лодзь), Дамброўскі Станіслаў, Стычыньскі Баляслаў (Хэлмжа), Легарт Францішак (Пётркув), Бартосяк Уладзіслаў (Варшава), Дабравольскі Эдвард (Беласток).
Большасць паліцэйскіх былі прыезджымі і праходзілі службу ў Вялікай Бераставіцы часова. Да 1933 года бераставіцкія паліцэйскія былі ўзброены расійскімі карабінамі “Мосіна” ўзору 1891 года, якія пасля замянілі на аўстра-венгерскія “Манліхеры” ўзору 1895 года. Усю неабходную амуніцыю і зброю местачковыя паліцэйскія ездзілі атрымліваць у павятовы камісарыят у Гродна. Акрамя гэтага кожны з іх меў свой службовы веласіпед.
На пастарунку быў тэлефон, а ўсе здарэнні, якія адбываліся на падведамаснай яму тэрыторыі, фіксаваліся ў спецыяльных кнігах (журналах). Пры неабходнасці пастарунковыя на веласіпедах выязджалі для разбору ў навакольныя вёскі.
Адзначу, што мясцовыя паліцэйскія займаліся не толькі крымінальнымі справамі, але нярэдка выпісвалі і адміністрацыйныя штрафы, напрыклад, за несвоечасова прыбранае смецце з вуліцы альбо за незаконнае вырошчванне ў гародзе тытуню і г. д.
І яшчэ адзін цікавы момант. У нашым мястэчку памяшканне для часова затрыманых паліцыяй асоб знаходзілася не пры пастарунку, а зусім у іншым месцы – у адным будынку з праўленнем вялікабераставіцкай гміны (сёння гэта скрыжаванне вуліц Савецкай і Камсамольскай).
Гісторыя трэцяя
Як Касакоўскія прымалі Аляксандра II
Вядома, што ўладальнікі Вялікай Бераставіцы Касакоўскія акрамя маёнткаў у нашым мястэчку і Вайткушках (Літва), мелі і шыкоўны палац у цэнтры Варшавы. Адной з самых знамянальных падзей, звязаных з гэтым палацам, быў высокасвецкі баль, арганізаваны яго ўладальнікамі ў гонар Расійскага Імператара Аляксандра ІІ.
Гэты баль адбыўся ў пятніцу 9 кастрычніка 1859 года. Тады малады расійскі цар часова
знаходзіўся ў Варшаве, складаючы свой першы афіцыйны візіт у сталіцу Каралеўства Польскага. Менавіта ў той час імператар прагнуў сустрэцца з вышэйшай польскай арыстакратыяй, знайсці з ёю кантакт і заручыцца падтрымкай.
Празорлівы граф і сенатар Станіслаў Шчэнсны Касакоўскі, шырока вядомы ў вышэйшым польскім грамадстве, скарыстаўся магчымасцю і запрасіў Найвысачэйшую асобу наведаць салоны яго палацу, азнаёміцца з галерэяй карцін і прыняць удзел у вячэрнім балі. Аляксандр ІІ з задавальненнем прыняў прапанову. Перамовы праводзіліся за пасярэдніцтвам князя Гарчакова, тагачаснага намесніка Каралеўства.
Жонка Станіслава Шчэнснага Аляксандра де Лаваль-Касакоўская спешна за тры дні падрыхтавала ўсё неабходнае для прыняцця незвычайнага госця.
Увечары ў палацы Касакоўскіх сабралася шмат гасцей. Цар прыбыў апранутым у мундзір Падольскага гвардзейскага кірасірскага палка, які некалі стаяў у Варшаве, а цяпер насіў назву Яго Высокасці Уласнага палка. На ўваходзе цара сустракалі гаспадар граф Станіслаў Шчэнсны Касакоўскі з сынам Станіславам Казімірам (будучым фатографам), а таксама гаспадыня дома з нявесткай. У гэты час урачыста гучаў меладычны гімн Львова.
Танцавальная частка вечара пачалася з “Паланэза”. Расійскі імператар запрасіў на першы танец графіню Аляксандру де Лаваль-Касакоўскую, а Яго Каралеўская Высокасць Вялікі князь Саксонска-Веймарскі – нявестку Касакоўскіх. Далей пайшлі мазуркі, полькі, вальсы і г.д. Сведкі гэтай падзеі гавораць, што на вечарыне ўражвала элегантнасць прыбыўшых гасцей, багацце і прыгажосць іх касцюмаў, пашытых у Францыі на лепшых парыжскіх і ліёнскіх фабрыках, бляск дарагіх камянёў і дыяментаў.
Увесь час гаспадыня палацу з нявесткай былі ў таварыстве Аляксандра ІІ.
Апоўначы публіка пакінула вялікую бальную залу і перайшла ў банкетную, якая асвятлялася газавымі ліхтарамі. Галоўнае месца за цэнтральным сталом заняў імператар, а па правую руку ад яго сядзела Аляксандра де Лаваль (жонка гаспадара). Усе занялі свае месцы згодна з пратаколам, складзеным Станіславам Шчэнсным. Уладальнік Бераставіцы, як былы майстар цырымоніі і дыпламат, меў у гэтых справах вялікі вопыт і ведаў каго куды пасадзіць. Што датычыцца самога гаспадара, то яны з сынам за ўрачысты стол не сядалі, паколькі ўвесь час прымалі гасцей і збоку назіралі за ходам справы.
Найвялікшай нечаканасцю ўсяго вечара быў тост Аляксандра ІІ на карысць Касакоўскіх, сказаны напаўголаса па-польску: “Zdrowie gospodarza”(“Здароўе гаспадара”).
Баль працягваўся да таго часу, пакуль цар са світай не пакінуў апартаменты.
Пазней пра гэты вечар Касакоўскія напішуць у сваёй сямейнай хроніцы, як пра адзін з найбольш запамінаючых фактаў. Візіт імператара яшчэ больш умацаваў высокую пазіцыю ўладальнікаў Бераставіцы не толькі ў Варшаве, але і ў Пецярбургу.
Падобную гісторыю я чуў таксама. Ведаю, што паліцэйскі пастарунак брапі штурмам, але функцыянерам удалось вырвацца. Потым некалькі паліцэйскіх падводай паехалі ў бок Беластока праз Галынку. У тым ліку і камендант Асташэўскі. Па дарозе іх забілі.
Польские полицейские все же тогда погибли но не у пастерунка, а в лесу который местные жители называют Побоево. Я не знаю откуда такое название леса. От одного человека в молодости слышал, что потому так и называется, что там полицейских побили. А один житель Шелепков говорил, что там в первую Мировую были очень сильные бои и много погибло солдат. Ещё слышал версию, что во времена восстания Костюшки его отряд отступал с Берестовицы и в том лесу этот отряд нагнали и разбили казаки. Как бы там не было, но когда не было границы то дорога Берестовица-Шелепки-Голынка была очень важной и именно она проходит по опушке леса Побоево.
А польские полицейские похоронены на католическом кладбище Берестовицы и есть им памятник.
Так как мне рассказывали то получается так, в 1939 году полицейские услышав , что Красная армия подходит уехали по дороге на Голынку. В Голынке был телефон. Они позвонили графу Коссаковскому и спросили как дела? Граф сказал, что люди бунтуют, селяне вышли на ставы, спустили воду и собирают рыбу.
Полицейские решили вернуться и утихомирить расхитителей рыбы.Примерно в районе нынешнего РОВД их встретила толпа разьяренных людей. Потребовали чтоб полицейские сдали оружие. Один попробовал забрать пистолет у начальника полиции, тот выстрелил ему в грудь и смертельно ранил.
После этого полицейские на бричке спешно отъехали в сторону Голынки. Однако берестовицкие жители позвонили в Голынку и рассказали, что полицейские убили крестьянина. Ну и вот, в Побоево полицейских ждала засада.
Хутчэй за ўсё дакуманты, якія былі там, польскага перыяду. А вось з домам увогуле звязана цэлая гісторыя. У верасні 1939 г. у ім забарыкадзіравалісь польскія паліцэйскія і адбівалі атакі мясцовых актывістаў-прыхільнікаў СССР, якія ішлі на штурм. Урэшце ім удалось нейкім чынам вырвацца адтуль. Але гэта асобная старонка. А пры немцах бераставіцкая жандармерыя была ў доме, дзе раней знаходзілась яўрэйская школа (хэдэр), а ў часы СССР — культмаг. Сёння гэта магазін СТЫЛЬ па продажу абутку і адзення.
Вот так дела, сегодня (спасибо сайту БГ ) перечитываю старые публикации на краеведческие темы. И вот читая эту статью вдруг понял,что дом Белобоких это тот дом в котором жила наша семья до Белобоких. Мы уехали с этого дома когда мне было 12 лет а я и не знал, что там был пастерунек- спасибо Вам Сергей.
Помню я там лазил на чердак и находил довольно много скрученых бумаг заткнутых под кроквы крыши. Разворачивал их. Это было что то типа листовок или обьявлений написано латиницей и обязательно вверху был орел. Тогда я не умел читать по польски. И орел, я не уверен польский или немецкий-давно это было.Возможно и сейчас там сохранилось что то из бумаг? Хотя тогда была крыша черепичная по моему а сейчас шиферная.
У Вялікай Бераставіцы перад другой сусветнай вайной было шмат яўрэяў. Аднак ў параўнанні з іншымі мястэчкамі,такімі, напрыклад, як Індура, Волпа альбо Мір гэты працэнт быў значна меншы. Думаю, што большасць іх была забітая, трапіла ў Аўшвіц (Асвенцым)
А вось яшчэ цікавая анфармацыя пра паліцэйскіх, якую адшукаў у архіве. На 09.03.1924г. паліцэйскія пастэрункі ў Гродзенскім павеце ўзначальвалі:
1)Волпа-старшы пжодовнік Пільняк
2)Каменка-пжодовнік Балітоўскі
3)Азёры-старшы пжодовнік Клейман
4)Скідзель-ст.пжод.Вроньскі
5)Бжостовіца Велька-ст.пжод.Цішэўскі
6)Гожа-ст.пжод.Трайнер
7)Дубна-ст.пжод.Узэмбло (потым быў у Вял.Бер.)
8)Масты-ст.пжод.Залеўскі
9)Марцінканцы (цяпер Мірцынконіс,Літва)-пжод.Урбановіч
10)Лунна-пжод.Булат
11)Верцялішкі-пжод.Шляхетка
12)Крынкі-пжод.Ёнчы
13)Бершты-пжод.Яворскі
14)Друскенікі-пжод.Кжых
15)Вялікія Эйсманты-пжод.Сламчыньскі
16)Лаша-пжод.Сова
17)Галынка-пжод.Цялкевіч
18)Жыдомля-пжод.Костжэвскі
19)Індура-пжод.Пекутоўскі
20)Горніца-пжод.Асташэўскі(пазней у Вял.Бер.)
21)Парэчча-пжод.Бартосяк
22)Малая Бжостовіца-пжод.Кутыба
Сергей!
Вы про евреев собирали -это видели в Интернете?
—————————————-
В целом по Берестовицкому району погибло 634 чел., включая 111 женщин и 219 детей. Из них евреи составили 411 чел. и неевреи — 223 чел., на принудительные работы в Германию вывезли 710 чел., в том числе 548 женщин.
Комиссия содействия ЧГК СССР по Берестовицкому району выяснила (акт от 30 октября 1944 г.), что главными виновными в убийствах явились: комендант Голынского гарнизона Кнобиль и его помощники Гавар, Шмидт, Гершан, а также полицейские Семеняко и Гедич, немецкие военнослужащие Линдерман, Кискель и Кригер. В поименном списке расстрелянных, повешенных и замученных советских граждан по Берестовицкому району числятся 87 еврейских семей (Оригинал источника хранится в ГАРФ (Москва), ф. 7021, оп.86, д. 35, лл. 1-16; копии находятся в Архиве Яд Вашем, (Иерусалим), М-33/703).
Примечание автора: Большие Берестовицы — городской поселок, центр района Гродненской области, расположен на р. Берестовчанка в 63 км от Гродно; впервые упоминается с XVI в., после присоединения к Российской империи (1795 г.) — местечко Гродненского уезда; в 1900 г. — 1786 чел. всех жителей; в 1921-1939 гг. в составе Польши, с 1939 г. в Крынковичском районе БССР, в предвоенные годы проживало 720 евреев; оккупирован немецкими войсками с июня 1941 г. по 17 июля 1944 г., которые убили в поселке и районе 634 чел.
ТУТ ПОДРОБНЕЙ http://www.souz.co.il/clubs/read.html?article=2236&Club_ID=1
А на счет французской кареты я не говорил, что золотая 😉
просто говорили — карета.
Сергей1 это наверное не совсем то о чем вы спрашивали?
Это немцы пишут о тех подразделениях которые захватывали Берестовицу.—————————
28.06.1941
03:00 Начинается наступление 162-й и 129-й пехотных дивизий.
07:00 Командующий 9-й Армии дает 20-му Армейскому корпусу новый приказ: после достижению разграничительной линии с 4-ой Армией (вдоль шоссе Белосток-Волковыск) вышедшие туда четыре подчиненных корпусу дивизии должны повернуть на восток, в то время как 87-я и 162-я дивизии одновременно прочесывают лес севернее Белостока.
11:00 Части 162-й дивизии, почти не встречая сопротивления противника, к 11:00 подошли вплотную с юга к Сокулке. 129-я дивизия находится у дороги в 10 км южнее Одельск. Передовой отряд 256-й дивизии ведет бой за Берестовице.
14:00 Зачитан приказ по корпусу.
Дивизии в течение дня закрепляются в указанных им районах. Очень тяжелый бой передовой отряд 256-й дивизии ведет вечером у Берестовице. Противник всеми способами пытается прорваться на восток. Однако же все его атаки отбиты. Впервые (???) русские ввели в бой 52-тонные танки, три из которых были уничтожены силами 210-го дивизиона «штурмовых орудий»
подробнее тут
http://www.solonin.org/doc_zhurnal-boevyih-deystviy-20-go
Буквально пару дней назад рыскал по Интернету и нашел сайт на русском языке там перевод с немецкого из донесений воинских о первых днях войны.
довольно подробно было о войсках немецких в Берестовице. К сожалению не сохранил на компе. Но будет время опять поищу в Интернете- думаю найду.
Интересное описание боя приведенного выше. Танки- юнкерсы- возле самой Берестовицы? Где эта линия обороны была?
Явно со стороны Гродно.С севера.
С запада Берестовицы на Городках, немцы бомбили терских казаков дивизия им. Сталина. Там были и окопы и траншеи. А с севера???? Вроде никаких следов небыло?
Можа валодаеце інфармацыяй аб тым, якія вайсковыя часткі (падраздзяленні)арміі вермахта знаходзілісь у Вялікай Бераставіцы (ваколіцах)падчас акупацыі? Не ўлічваючы жандармерыі (нямецкай вайсковай паліцыі). Маю невялікую старую паштовую скрынку з фанеры. На ёй дзве папяровыя наклейкі. На першай «753 Brostowitza Bz.Bialystok», што азначае Акруга Беласток. На другой гатычным шрыфтам надпіс «Dringend». Думаю, што 753-нумар вайсковага падраздзялення.
а вот о войне 1941г.
Отряд штаба 13-го корпуса, занявший оборону у Большой Берестовицы, на рассвете 28 июля был атакован превосходящими силами противника при поддержке танков. Ю. С. Погребов писал: «…на наши позиции обрушили свой смертоносный груз 8 немецких самолетов Ю-88. С корнем вырывая деревья и кустарник, рвались тяжелые авиабомбы. Помню, что во время бомбежки была повреждена наша взводная рация и сгорело несколько наших автомашин». Вскоре с севера, со стороны Индуры, на дороге, идущей через господствующую высоту (205 м), показалась колонна войск противника из шести танков в сопровождении пехоты на трех бронетранспортерах и нескольких грузовиках. Первым вступило в бой боевое охранение старшего лейтенанта Уточкина, вслед за этим прямой наводкой открыли огонь противотанковые орудия батареи лейтенанта Касленко. Первым же выстрелом был подбит шедший головным Pz-III, затем вспыхнул бронетранспортер, были перебиты гусеницы у двух легких Pz-II. Ружейно-пулеметным огнем были подбиты два грузовика. Поняв, что прорваться с ходу к Большой Берестовице не удалось, прикрываясь огнем танков и БТРов, немцы отошли назад. После этого позиция советских войск была обстреляна огнем гаубичной артиллерии. Когда артподготовка закончилась, противник повторил атаку большими силами. На изрытый воронками рубеж советской обороны двинулось до трех десятков боевых машин и до полка пехоты. От прямого попадания вспыхнул один танк, со второго снаряд сорвал башню. Прорвавшиеся машины, которым удалось подойти к линии окопов, были забросаны гранатами. Ценой своей жизни подбил Pz-III раненный в голову и левую руку заместитель политрука транспортной роты И. Покатилов. Мстя за его смерть, бойцы сводного отряда под командованием капитана Рябцева поднялись в контратаку — по всей линии окопов завязался яростный рукопашный бой. Немцы снова не выдержали и, побросав убитых и раненых, отошли под прикрытие танков. Как только они отошли за высоту, снова ударили тяжелая артиллерия и минометы. Потом началась третья атака, ее удалось отразить из последних сил. Ночью отряд генерала Ахлюстина начал отход на рубеж реки Зельвянка.
http://www.libma.ru/istorija/1941_razgrom_zapadnogo_fronta/p16.php
Вось яшчэ адзін матэрыял з інтэрнэту аб напалеонаўскіх скарбах. Гісторыя нечым нагадвае на тую, што Вы, Мікалай, некалі прыводзілі.
http://vgr.by/proekty/2011-06-01-13-09-38/sokrovisha-napoleona
Розныя крыніцы па-рознаму расказваюць аб напалеонаўскіх рэліквіях, што захоўвалісь некалі ў палацы Касакоўскіх у Вялікай Бераставіцы. Дакладна вядома, што там быў мундзір імператара і яго пісьмо.
Сегодня немножко порыскал по Интернету.
Известно , что в Берестовице в дворце хранились некоторые вещи Наполеона, мундир, подзорная труба, шахматы, чашка.
Все это вроде исчезло без следа. Но вот нашел интересные сведения о подзорной трубе.
Из текста так и не понял — она хранится в Русском Национальном музее? Тогда как она попала туда или в Берестовицу с острова Святой Елены? Та ли это труба? http://www.rnm.ru/index.php?id=21&n=15
У польскай гісторыі Бераставіцкая бітва адзначана даволі высока. Нездарма яна займае сваё месца ў спісе сярод самых значных бітваў палякаў за сваю незалежнасць. Назва размешчана на ўнутранай сцяне помніка Невядомага Жаўнера ў цэнтры Варшавы. Каля яго ўвесь час стаіць ганаровая варта. Калі не памыляюсь, там ёсць таксама Гродна і Абухава каля Гродна. Да канца не ўпэўнены ў гэтым. Але можна, як гаворыць Мікалай, пагугліць у інтэрнэце. У нас Бераставіцкая вайсковая кампанія застаецца да гэтага часу «нераскручанай». Аб гэтых падзеях 1920г. не так даўно падрабязна пісаў у сваём артыкуле Мікалай Пацэнка.
Гэтыя падзеі маглі б стаць пры добрай раскладке гістарычным брэндам нашага пасёлка, напрыклад, побач са старым касцёлам, дзе быў некалі саркафаг з сэрцам гетмана Хадкевіча.
Лічу, што ў будучым у бераставіцкім краязнаўчым музеі трэба, калі не пакой, то нейкі стэнд, стэлаж ці цэлы куток прысвяціць гэтай тэме. Зразумела, у гэтай справе не трэба ставіцца катэгарычна аднабакова. Трэба памятаць аб ўсіх палеглых у бітве — як паляках, так і чырвонаармейцах. Другая справа ў палітычных амбіцыях тагачасных кіраўнікоў дзяржаваў.
Не так даўно, здаецца некалькі гадоў таму назад, калі па вул.Леніна нешта капалі (цеплатрасу), на рагу вуліц з боку школы сярод пяску і гліны бачыў невялікі кавалак гбутлелага грубага сукна, праўдападобна ад жаўнерскай шынелі, а таксама таксама іншыя дробныя часткі ад пахаванняў польскіх легіянераў. Нагадаю, што пры паляках тут, насупраць сённяшняга «Гарачага хлеба» з боку школы, былі невялікія вайсковыя могілкі. Яны складалісь з двух частак. Меншая-нямецкія салдаты з 1-й сусвет.вайны і большая частка з помнікам-польскія легіянеры Пілсудскага з 1920-г.
Для Берестовицы очень важно восстановить события 1920года.
На памятнике неизвестному солдату в Варшаве выбита дата битвы при Берестовице как событие чрезвычайной важности. А в самой Берестовице что о ней знают?
После той битвы несколько сотен польских солдат было захоронено возле нового костела.
А где захоронены советские солдаты погибшие в той битве? Их как проигравших битву было гораздо больше.
Жители Эйминовцев говорили, что около 1000 солдат СА были захоронены на поле возле ставов в братской могиле. Никто там никаких крестов не ставил. (горе побежденным)
Но граф Коссаковский запретил там сеять зерновые и то место заросло кустами и деревьями. Уже в наше время землю эту передали фермеру который конечно ничего не зная выкорчевал кусты и пашет там землю.
Хорошо бы опросить стариков подробнее и установить истину и историческую справедливость.
Прачытаць пра палац Касакоўскіх у нашым мястэчку можна тут http://www.beresta.by/?p=1898
Дарэчы, матэрыял аб керасінавай электрастанцыі, які змешчаны ў дадзеным артыкуле, падрыхтаваны на падставе архіўных матэрыялаў, у якіх ёсць план усяго графскага новага палацу і двух меншых будынкаў збоку. Там паказаны планы 1-га і 2-га, а таксама падвальнага паверхаў (акрамя мансарды). Можна палічыць нават усе пакоі. Спадзяюсь па-магчымасці апублікаваць гэты план.
Так, у Польшчы наш першы паверх не лічыцца паверхам.Там ён называецца «партэр». Калі гаварыць адносна колькасці паверхаў бераставіцкага палаца, то тут трэба глядзець і на сам корпус палаца, і на вежы, асабліва на большую, што падобная да новага касцёла. Трэба таксама ўлічваць і падвальны ўзровень, і мансарду пад дахам. Там таксама былі пакоі.
И ещё маленькая поправочка по дворцу. Вы пишете двухэтажный это как принято считать в Польше 🙂
По нашим понятиям он трехэтажный , да и на фото видно 🙂
Я и сейчас когда иногда бываю в Польше, то порой путаюсь-говорят на четвертом этаже, а по нашему это пятый этаж.
Первый, они не считают этажом.
Спасибо.
Очень интересные сведения.
Кстати, по полицаям — говорили, что Сидорович больше всех занимался рукоприкладством.
А начальник полиции Асташевский и ещё один или два полицая в 1939 году не успели удрать в Польшу и были убиты и похоронены на католическом кладбище в Берестовице- есть и памятник им.
Сидорович успел скрыться.