У Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў завяршыліся праслухоўванні і адбор удзельнікаў рэспубліканскага этапа вакальнага конкурсу “Новыя галасы Беларусі”.
Канкурсанты прадстаўлялі кампетэнтнаму журы, у складзе якога былі Ірына Дарафеева, Вольга Плотнікава, Вікторыя Алешка, удзельнікі дуэта “Аляксандра і Канстанцін” і іншыя, па тры песні розных жанраў. У фінал выйшлі 20 выканаўцаў, якія атрымалі магчымасць стаць вучнямі зорак беларускай эстрады. Сярод іх і ўдзельніца з Бераставіцкага раёна Кацярына Ганчарова. З 27 красавіка па 10 мая фіналісты будуць займацца з прафесійнымі вакалістамі, харэографамі і стылістамі. Маладыя таленты прымуць удзел у канцэртах, прымеркаваных да 1 Мая і 70-годдзя Вялікай Перамогі. Фінальнае шоу конкурсу адбудзецца ў Палацы культуры прафсаюзаў у дзень правядзення VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Святлана Ганчарова