Адметная падзея адбылася ў сярэдзіне студзеня ў «Музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы”. Упершыню наведвальнікамі сталі маладыя і госці вяселля, якія адразу пасля рэгістрацыі шлюбу ў загсе накіраваліся сюды на фотасесію. У кожнай зале музея маладыя знаходзілі цікавыя і незвычайныя сюжэтныя вобразы для сямейнага фотаальбома. А адначасова прыемна было і дакрануцца да гісторыі і культуры роднага краю. Госці далі высокую ацэнку афармленню экспазіцыі.
Супрацоўнікі музея спадзяюцца, што ў будучым такая ідэя знойдзе новых прыхільнікаў, а яны ў сваю чаргу гатовы дапамагаць рэалізоўваць яе і ствараць адпаведны антураж у межах тэматыкі музея.
Яўген Волкаў, старшы навуковы супрацоўнік
“Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы”