На практыку ў РДК прыбылі навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў

Лента новостей

Тэхналагічную практыку ў раённым Доме культуры праходзяць тры навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў па спецыяльнасці “народная творчасць”—Вольга Гурын, Іна Шкутко і Міраслаў Вансовіч. Практыканты актыўна ўключыліся ў творчую работу гэтай установы культуры, падыйшлі да справы з энтузіязмам і ініцыятывай. На мінулым тыдні траццякурснікі правялі для пачаткоўцаў Вялікабераставіцкай СШ тэматычную гульнявую праграму па здароваму ладу жыцця. А 14 лютага, на Дзень закаханых, па распрацаваным будучымі спецыялістамі сцэнарыі і пры іх непасрэдным удзеле была праведзена канцэртная праграма і дыскатэка для старшакласнікаў. Дарэчы, на святочным вечары выступілі і мясцовыя дзяўчынкі — удзельніцы гуртка сольных спеваў РДК “Салавейкі” Анастасія Барэль і Карына Качанава.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *