У раёне вядзецца ўборка бульбы. Сёлета пад яе ў сельгаскааператывах адведзена 306 гектараў, найбольш у СВК “Малабераставіцкі элітгас” – 120. Ураджайнасць “другога хлеба” на Бераставіччыне – 318 цэнтнераў з гектара. У СВК “Пархімаўцы”, напрыклад, яна дасягае 380 цэнтнераў з гектара.
Уборка кукурузы на сілас вядзецца ва ўсіх сельгаскааператывах. Па раёне запланавана ўбраць 4084 гектары, найбольш у СВК “Макараўцы” – 750 гектараў. План уборкі “каралевы палёў” на зерне на Бераставіччыне складае 2895 гектараў, найбольш у СВК “Цецяроўка” – 565.
Убіраюцца цукровыя буракі. Па раёне іх трэба ўбраць 2306 гектараў, найбольш у СВК “Макараўцы” – 560 гектараў. Цукрыстасць у нас зараз на паўпрацэнта ўжо вышэй за базісную.
У раёне працягваецца сяўба азімых культур. Праўда, на гэтым тыдні палявыя работы часова спыняліся з-за моцных дажджоў. Такія “капрызы надвор’я” вельмі перашкаджаюць рытмічнай рабоце.
На Бераставіччыне пасеяны азімы ячмень, ёсць ён толькі ў СВК “Макараўцы” – 150 гектараў. Азімую пшаніцу пасеялі ў СВК “Алекшыцы”, “Пархімаўцы”, “Макараўцы”, СВК імя Варанецкага, у аграфірме “Стары Дворац”, у гаспадарках працягваюць сеяць азімае трыцікале.
Ніна Наддэ