На месцы рынка ў Вялікай Бераставіцы быў басейн

Из истории земли Берестовицкой Культура

Сёння ўсе жыхары Вялікай Бераставіцы ведаюць, дзе размяшчаецца ў пасёлку рэчавы рынак, але не кожны можа адказаць, што было на гэтым месцы ў міжваенны (польскі) перыяд і ў савецкія часы.
Пасля вайны на згаданай мясцовасці абсталявалі адкрыты спартыўны басейн, у якім час ад часу праводзіліся спаборніцтвы плаўцоў. Побач з ім для ба­лельшчыкаў нават паставілі драўляныя лаўкі.
З цягам часу басейн прыйшоў у запусценне. Памятаю, у 70-я гады мінулага стагоддзя ад яго ўжо нічога не засталося, акрамя неглыбокага катлавана з зарослымі кустоўем палогімі берагамі. У тыя часы на тэрыторыі побач з былым басейнам яшчэ стаяла на высокім пастаменце фігура, зробленая ў стылі тыповага сацрэалізму, здаецца, дзяўчына з вяслом.
У 90-я гады рэшткі басейна канчаткова зліквідавалі. Катлаван засыпалі, а пляцоўку выраўнялі і заасфальтавалі. На ёй і паўстаў сучасны рэчавы рынак пасёлка.
А вось у даваенныя гады (2-я палова 30-х) на гэтым месцы быў штучны вадаём, у якім гадавалі рыбу. Знаходзіўся ён ва ўласнасці Касакоўскіх. Гэты вадаём размяшчаўся ніжэй узроўня возера і лічыўся “ніжнім” ставам. У народзе ж яго называлі проста “сажалкай Касакоўскіх”. Аддзяляўся ён ад “верхняга” праточнага вадаёма (возера) высокім насыпам з пясчанай гліны (“гробляй”) па якім ішла дарога. Вада з возера паступала туды па драўлянаму рынштоку пад мастом, падобнаму да таго, які быў пры вадзяным млыне. Такім чынам, уся гідрасістэма ў мястэчку складалася з “верхняга” і “ніжняга” вадаёмаў, двух рукавоў ракі, якія выцякалі з возера і потым злучаліся ў адно рэчышча, і двух млыноў – паравога і вадзянога. Падобная гідрасістэма з двума вадаёмамі была характэрнай для многіх заможных прысядзібных гаспадарак тагачаснай Польшчы.
Бераставіцкі “ніжні” стаў адно­сіўся да тыпу “ставаў-рочнікаў“, якія існавалі менш за год. Увесну яго запаўнялі вадой і запускалі рыбу (карпа), а позняй восенню асушвалі, пры гэтым вада з яго па спецыяльнаму адводу сыходзіла ў галоўнае рэчышча Бераставічанкі.
Свежаадлоўленую рыбу змяш­чалі ў драўляных бочках альбо скрынях і перакладвалі саломай. Пэўная колькасць рыбы ішла на патрэбы маёнтка. Але большая яе частка – на продаж. Пастаяннымі кліентамі тут былі мясцовыя яўрэі.
На зіму дно асушанага вадаёма пасыпалі негашанай вапнай і злёгку баранавалі.
Дарэчы, рыбу разводзілі і ў во­зеры (верхнім праточным ставе). Цікава, што ў тыя часы на такіх вадаёмах у самым глыбокім іх месцы (пры дамбе) забівалі ў дно металічныя штыры з шыпамі, каб злодзеі не маглі “папрацаваць” уначы невадам. Тым не менш рыбу ў Касакоўскіх умудраліся красці, асабліва гэта датычылася мясцовай дзетвары.
У Касакоўскіх быў чалавек, які цалкам адказваў за гадоўлю рыбы ў графскай гаспадарцы. Звалі яго Мар’ян Міхаляк. Кармілі рыбу ў тыя часы зернем. Акрамя мястэчка, Касакоўскія вырошчвалі карпа і на шматлікіх ставах у ваколіцах Бераставіцы.

Сяргей Лушчык



8 комментариев по теме “На месцы рынка ў Вялікай Бераставіцы быў басейн

  1. Слова «гробля» польскага паходжання,ёсць у польскім слоўніку і азначае плаціна, вал, штучны насып, які раздзяляе два вадаёма. Хутчэй за ўсё, што яно блізкае да словаў граблі, падграбаць. Гробляй (грэбляй) можна назваць кавалак насыпанай некалі шашы ад Алекшыцаў да Грайна, які раздзяляе на дзве часткі балота.

  2. Скульптура точно «пловчиха», она и теперь стоит на берегу озера в центре Берестовицы. А вот песчаную насыпь между озёрами «старые» люди называли (грэбляй), что то близкое со словами: грабли, нагрэбать. По моему имелось ввиду гряда.

  3. На счет зубра извиняюсь. Сегодня специально проехал по той улочке и зубра возле озера нет.
    Улочка глухая я там лет 6 небыл. Кудато ушел тот зубр

  4. Памятаю цэлы шэраг ставаў у 70-я гг. калі ідзеш з Бераставіцы ў накірунку Паляжына і Эймінаўцаў. А яшчэ там было шмат прыгожых ліпавых і бярозавых алеяў, пасаджаных Касакоўскімі. Ад іх ўжо амаль нічога не засталось, як і ад старога парка ў мястэчку. У мінулым годзе, калі на юбілей касцёла ў Бераставіцу прыязджаў унук графіні Марыі Аляксандр, мы з ім наведвалі менавіта гэтыя мясціны — Паляжыно (Пеляжын)са старым лясным фальваркам, пабудовы ў Людвінове, Белым Двораку,якія захавалісь з даваенных часоў, Кашанцы. Праходзілі па рэштках старых алеяў ў Паляжыне. Госць быў вельмі ўзрушаны. Нажаль лес апошнім часам метадычна выразаецца цэлымі квадратамі. Паўсюдна відаць просекі.

  5. И ещё про став на месте теперешнего рынка.Возможно это не так, но я слышал от старых людей, что это был став не для выращивания рыбы, а для её временного содержания перед продажей.Сюда свозилась рыба отловленная поздней осенью в других ставах и тут она временно месяц два содержалась. В этом ставе гладкое дно давало возможность без проблемы отлавливать рыбу сетью.Да и охранять рыбу тут было много проще чем в многих ставах в лесу и поле вокруг Берестовицы. Наибольшее количество карпа продавалось на предрождественский праздник Вигилию 24 декабря — когда у католиков карп является традиционной пищей.
    Стройная система ставов созданная Коссакаовскими существовала ещё в 1960-е годы являсь собственностью колхоза Красный Октябрь председателем тогда был Рыбин. Не то 14 не то 17 ставов на ручьях выше Берестовицкого озера. Помню даже сторож гонял нас детей от этих ставов. Интересно, что в ручьях и ставах водилось много раков и вьюнов, росли белые лилии. Жаль, что сейчас эти ставы заилились -дамбы пришли в негодность.Сгнили деревянные мостики через ручьи, и красивейшие места возле Берестовицы, где в 1960-е и даже в 1970-е годы проводились массовые гулянья превратились в рассадник комаров.
    Это тем более обидно когда смотришь на очень серьезную мелиорацию в настоящее время вокруг Берестовицы на местах старых кочковатых болот возле Ивашковцев, Шелепков. Видимо там главное, что появятся новые пахотные земли , а на месте ставов появилось бы лишь место отдыха.

  6. Девушка была без весла. Пловчиха.
    А зубр и сейчас стоит — только не там. А вот по улице Чкалова возле бывшего керосинного магазина улица Чкаловы резко поворачивает влево,а какая то улочка ведет прямо , вот в конце её возле озерца и стоит тот зубр 🙂

  7. Калі памятаеце, у савецкія часы недалёка ад былога басейна прыкладна дзе суд і магазін «хутарок» стаяў летні павільён «сокі-воды» і побач на пастаменце скульптура зубра. Часта дзетвару фатаграфавалі каля зубра.

  8. Скульптуру явно не помню — стояла такая покосившаяся ещё в середине 80-х, а уж с веслом ли девушка была или без весла — не помню. Но точно помню, что летними вечерами там такой лягушачий хор стоял — заслушаешся!!!)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *