На “зялёнай хвалі”. Вучні сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны далучыліся да Тыдня лесу

Лента новостей Образование

Штогод вучні і настаўнікі сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны прымаюць удзел у рэспубліканскім Тыдні лесу. І гэты год не выключэнне. 5 красавіка ва ўстанове адукацыі быў дадзены старт экамарафону “На “зялёнай хвалі”, які прысвечаны Году народнага адзінства і аднаўленню лясных масіваў.

На працягу тыдня валанцерскія атрады, а таксама работнікі ўстановы адукацыі аказвалі дапамогу Бераставіцкаму і Свслацкаму лясніцтвам ў пасадцы дрэў. Рукамі дзяцей і дарослых пасаджана не адна сотня елак і бяроз. Валанцёры адзначаюць, што адчуваюць асаблівае хваляванне ад разумення таго, што ўсяго праз некалькі гадоў, гэтыя маленькія дрэўцы ператворацца ў вялікі прыгожы лес.

Дзякуючы сонечнаму і цёпламу надвор’ю  ўдзельнікі акцыі не толькі ўнеслі свой уклад у паляпшэнне экалогіі малой радзімы, але і адпачылі на свежым паветры, атрымалі зарад бадзёрасці, змаглі пачаставацца гарачымі бутэрбродамі, прыгатаванымі на агні.

У ходзе экамарафону ў нашай установе адукацыі запланавана шмат мерапрыемстваў. Так, напрыклад, у шосты школьны дзень цімураўцы адправяцца ў  экалагічны патруль “Чысты лес пачынаецца з цябе”, дадзены старт акцыіі “Здай макулатуру – зберажы дрэва”.

Мерапрыемствы экалагічнай накіраванасці прадоўжацца і далей, але ўжо ў межах Тыдню экалогіі, які пачнецца  20 красавіка і будзе прысвечаны 35-годдзю з дня Чарнобыльскай катастрофы.

Таццяна ПАЛАНЕЙЧЫК, намеснік дырэктара па выхаваўчае рабоце сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *