На Дне падпісчыка выбіралі “Бераставіцкую газету”

Лента новостей

23 сакавіка ў Бераставіцкім раённым вузле паштовай сувязі адбыўся Дзень падпісчыка, які праводзіўся сумесна з рэдакцыяй “Бераставіцкай газеты”. Паштальён Марта Яфімачкіна разам з журналістам газеты запрашалі падпісацца на раённую газету ўсіх жадаючых. Варта адзначыць, што цана на яе засталася ранейшая – 7 тысяч рублёў на месяц, 21 тысяча на квартал. У сучасным моры інфармацыі трэба цаніць сваё. І многія людзі вельмі станоўча выказваліся пра раённую газету, напрыклад, жыхаркі аграгарадка Пархімаўцы Лізавета Дожына і вёскі Кашанцы Лілія Стэльмашук ( на здымках). Былі і крытычныя заўвагі, якія мы прымем да ведама. А многія людзі “захавалі вернасць” сваім паштальёнам, у якіх яны выпісваюць “раёнку” ўжо шмат гадоў. Шчыры дзякуй нашым падпісчыкам!
Падпіска працягваецца. Хто яшчэ не паспеў выпісаць “Бераставіцкую газету”, запрашаем хутчэй гэта зрабіць! Пастараемся апраўдаць ваш давер, спадзяёмся на супрацоўніцтва!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *