На Бераставіччыне ўшанавалі перадавікоў сельскай гаспадаркі

Лента новостей

Ушанаванне працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – кожны год значная падзея ў раёне. Гэта своеасаблівы вынік напружанай працы і добрая традыцыя.
15 лістапада ў раённым Доме культуры адбылося свята, прысвечанае нашым аграрыям. Для яго быў падрыхтаваны арыгінальны сцэнарый. Ушанаванне перадавікоў суправаджалася музычнымі падарункамі і жартамі, якія стваралі добры настрой. Вельмі спадабалася прысутным выступленне вучняў Вялікабераставіцкай школы.
З цёплымі словамі ўдзячнасці і віншаваннямі звярнуўся да герояў дня старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч.
Пераможцам штогадовага спаборніцтва сярод гаспадарак за дасягненне высокіх паказчыкаў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі прызнаны СВК імя Варанецкага. Ганаровы сцяг ён атрымлівае ўжо некалькі гадоў запар. На другім месцы – СВК “Алекшыцы” (на здымку), на трэцім – аграфірма “Стары Дворац”.
Пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па падрыхтоўцы і правядзенні вясенне-палявых работ у 2012 годзе сярод сельгаскааператываў прызнаны СВК “Цецяроўка”. Тут была забяспечана сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых культур у аптымальны тэрмін і на высокім агратэхнічным узроўні раяніраванымі і перспектыўнымі гатункамі па інтэнсіўных тэхналогіях.
Па нарыхтоўцы кармоў у раённым спаборніцтве сярод гаспадарак у гэтым годзе перамог СВК “Макараўцы”.
На сяўбе азімых культур і ворыве глебы на зябліва сярод механізатараў сельгаскааператываў у спаборніцтве пераможцам стаў Уладзімір Сазон з СВК “Алекшыцы”, які засеяў сеялкай “Амазонэ” 1264 гектары пасяўных плошчаў у аптымальны тэрмін і з высокай якасцю.
Сярод гаспадарак дасягнуў лепшых вынікаў па ўзнаўленні статка буйной рагатай жывёлы СВК “Пархімаўцы”. А СВК “Алекшыцы” дасягнуў найвышэйшых паказчыкаў у вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы. Яму прысуджана першае месца, на другім месцы — аграфірма “Стары Дворац”, на трэцім — РУСП “Масаляны”.
Па вытворчасці малака сярод гаспадарак лепшай стала аграфірма “Стары Дворац”. Другое месца заняло РУСП “Масаляны”, трэцяе — СВК “Алекшыцы”.
Сярод аператараў машыннага даення ў малакаправод найлепшых паказчыкаў дабілася Наталля Дзямбіцкая з РУСП “Масаляны”.
Лідары былі вызначаны і ў свінагадоўлі. Пераможцам сярод свінакомплексаў стаў комплекс СВК імя Варанецкага, а сярод свінаферм – свінаферма “Пыхоўчыцы” СВК “Алекшыцы”. Усе пераможцы былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Бераставіцкага райвыканкама і Прэзідыума Бераставіцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовымі прэміямі.
У індывідуальным спаборніцтве ў намінацыі “Лепшы кіраўнік сельгасарганізацыі” перамог старшыня СВК “Алекшыцы” Валерый Паўлюкевіч. Лепшым намеснікам старшыні па ідэалагічнай рабоце стала Таццяна Жэнгелевіч з СВК “Малабераставіцкі элітгас”, лепшым аграномам прызнаны Віктар Белабокі з СВК “Цецяроўка”, заатэхнікам — Уладзімір Карытца з СВК “Алекшыцы”, інжынерам — Генадзь Аксаміт з СВК імя Варанецкага, ветурачом — Аляксандр Клепік з РУСП “Масаляны”, эканамістам — Жанна Анішчык з СВК “Пархімаўцы”, бухгалтарам — Людміла Леваненя з СВК “Цецяроўка”, трактарыстам – машыністам Віктар Каваленка з СВП “АграМір”, вадзіцелем — Ігар Лойка з аграфірмы “Стары Дворац”, аператарам птушкафабрыкі — Святлана Пянко, жывёлаводам па адкорму буйной рагатай жывёлы — Наталля Целехавец, жывёлаводам па дарошчванні буйной рагатай жывёлы — Аліна Кашлявік з аграфірмы “Стары Дворац”, аператарам свінакомплекса — Галіна Куель, якая атрымала вышэйшы выхад прыплоду ад асноўнай свінаматкі.
А лепшым аператарам свінакомплекса, дзе атрымалі на дарошчванні вышэйшую сярэднясутачную прывагу, стала Вольга Станішэўская з СВК імя Варанецкага, на адкорме – Гражына Лісоўская з гэтай жа гаспадаркі. А Леанід Якусік таксама з СВК імя Варанецкага перамог у намінацыі “Лепшы ветэрынарны ўрач-гінеколаг”. Пераможцы былі ўзнагароджаны Падзячнымі пісьмамі райвыканкама і Прэзідыума Бераставіцкага райкама Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прэміямі.
Ганаровыя граматы Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама атрымалі намеснік начальніка райветстанцыі Аляксандр Баброў, загадчыца рэпрадуктара свінакомплекса СВК імя Варанецкага Тамара Затаўка, загадчыца фермы “Цэнтр Масаляны” Вольга Гурчанака, вадзіцель СВК “Алекшыцы” Юрый Айрапетаў; граматы – аграном-насеннявод СВК “Пархімаўцы” Вольга Гурская, загадчыца свінафермы “Кашанцы” СВП “ АграМір” Бярнарда Шарай, заатэхнік-селекцыянер свінафермы “Пыхоўчыцы” СВК “Алекшыцы” Людміла Шляхтун, загадчыца свінафермы “Карпаўцы” СВК “Пархімаўцы” Лілія Смароднікава, загадчык вучэбнай гаспадаркі Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Генадзь Вербель, аграном — аграхімік СВК “Макараўцы” Сяргей Дамастой, галоўны інжынер СВК “Цецяроўка” Віктар Блажыеўскі. Падзячнымі пісьмамі адзначаны ўклад галоўнага заатэхніка СВК “Макараўцы” Міхаіла Жука, ветурача – гінеколага аграфірмы “Стары Дворац” Івана Ткачука, механізатара РУСП “Масаляны” Дзмітрыя Данільчыка, інжынера па ахове працы і тэхніцы бяспекі Юрыя Турчанінава, галоўнага інжынера СВК “Малабераставіцкі элітгас” Мікалая Шчарбініна, загадчыцы склада мінеральных угнаенняў ДП “Бераставіцкая сельгастэхніка” Галіны Данільчык, загадчыцы малочнатаварнай фермы “Кулі” СВК “Малабераставіцкі элігас” Ганны Бельмач, апаратчыка пастэрызацыі Бераставіцкага вытворчага цэха ААТ “Малочны Мір” Алены Цярэшка.
Немагчыма пералічыць усіх сумленных працаўнікоў, уклад якіх быў дастойна адзначаны на свяце таксама і ўзнагародамі Гродзенскага абласнога і раённага камітэтаў Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, падарункамі ад ААТ “Малочны Мір” і працоўных калектываў. Цёплыя словы павагі і ўдзячнасці прагучалі таксама ў адрас ветэранаў працы, якія стаялі ля вытокаў сённяшняга дабрабыту гаспадарак.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *