Урачыстае адкрыццё свята “Табе, Беларусь, нашы праца і песні” адбылося на летняй пляцоўцы амфітэатра у гарадскім парку. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Антон Кулісевіч сардэчна павіншаваў усіх сабраўшыхся з галоўным святам краіны. Лепшым працаўнкам раёна былі ўручаны Ганаровыя граматы і сертыфікаты аб занясенні на раённую Дошку гонару.
А супрацоніку музея Вавёркі Мікалаю Пацэнка і настаўніцы Малабераставіцкай сярэдняй школы Тамары Эйсмант былі ўручаны пасведчанні аб прысваенні ім звання “Ганаровы Грамадзянін” Бераставіцкага раёна.
Сяргей Хілюта, фота аўтара