На Бераставіччыне ідуць спаборніцтвы маладзёжных экіпажаў

Лента новостей

Традыцыйныя спаборніцтвы маладзёжных уборачных экіпажаў і маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў, праводзіць у час жніва раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Як паведамілі ў райкаме, сёлета ўдзел у спаборніцтвах прымаюць 15 маладзёжных экіпажаў і 13 маладых вадзіцеляў ва ўзросце да 31 года ўключна, якія працуюць на хлебнай ніве нашага раёна.
Найбольш масава ўключыліся ва ўборку збожжавых маладыя працаўнікі СВК “Макараўцы”: на жніве тут занята чатыры маладзёжныя экіпажы і адзін малады вадзіцель. На палях СВК “Цецяроўка” працуюць чатыры маладзёжныя экіпажы камбайнераў, у СВК “Алекшыцы” – два экіпажы і тры вадзіцелі, у СВК ”Малабераставіцкі элітгас” – два экіпажы і два вадзіцелі, у АФ “Стары Дворац” — два экіпажы, у СВК “Пархімаўцы” — адзін экіпаж і два вадзіцелі, чатыры вадзіцелі адвозяць збожжа ад камбайнаў у СВП “АграМір” і адзін — у СВК імя Варанецкага.
Штотыднёва райкам БРСМ будзе падводзіць вынікі раённага спаборніцтва, лепшыя маладзёжныя экіпажы камбайнераў і маладыя вадзіцелі будуць узнагароджаны і па выніках усёй уборачнай кампаніі.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *