На Бераставіччыне ідзе ўборка цукровых буракоў

Лента новостей

img_7658 img_7613На “салодкай” ніве мне давялося пабываць на гэтым тыдні ў аграфірме “Стары Дворац”. Кожны дзень адсюль вывозіцца ад 100 да 200 тон цукровых буракоў, а ўбраць трэба 250 гектараў.
Здаецца запатрабаваная сыравіна па квотах, таму што буракапрыёмны пункт і затым перапрацоўчае прадпрыемства не могуць прыняць адразу ўвесь вырашчаны ўраджай ад сельгасарганізацый. А цукрыстасць буракоў паступова ўжо набліжаецца да базіснай, значыць, караняплоды з кожным днём павышаюць “сваю прадуктыўнасць”.
Буракаўборачны камбайн “Кляйнэ” апраўдвае сваю трапную ёмістую назву. Ён малы, мабільны і ўвішны, але справу сваю выконвае выдатна ў спрытным тандэме з умелым камбайнерам. На такой сучаснай тэхніцы працаваць – адно задавальненне. Вопытнаму механізатару Леаніду Аўгусціновічу прыемна падняцца ў зручную кабіну, сесці за штурвал, які слухаецца чуйных чалавечых рук, адчуць шчырае задавальненне ад упэўненага рытму рухавіка, палюбавацца на “салодкі скарб” і поле, якое пусцее на вачах.
— Вельмі якасная тэхніка, – гаворыць аграрый. — Але на полі расслабляцца нельга, трэба пільна сачыць за працэсам уборкі, здараецца, што камень можа стаць прычынай паломкі тэхнікі.
А грузіў “салодкую сыравіну” з буртоў у машыну механізатар Аляксандр Данільчык пагрузчыкам СПС-4-2. Тэхніка гэтая хаця і не кідкая на выгляд, але функцыянуе добра. Будучы белы цукар пачынаў свой шлях па розных звёнах вытворчага ланцужка ў вялікі свет – а вялікі таму, што айчынныя смачныя шакалад і цукеркі любяць не толькі нашы мясцовыя спажыўцы, але і ўдзячныя пакупнікі далёка за межамі краіны, дзе ў нашых больш натуральных вырабаў ёсць шмат шчырых адданых прыхільнікаў…

Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *